Старонка 72
◀ / 124 ▶
ПІСЮГА ж., тое, што пасяг. Ат кнута пісюгі пааставаліся (Дубраўка, Добр.+Грушаўка, Добр.). Параўн. пісяг, пісяга. ПІСЯГ м., тое, што пасяг. На спіне ад дубца астаўся чырвоны пісяг (М. Аўцюкі, Калінк.); Сёння ўся карова ў пісягах (Асінаўка, Светл.+ Гарадзец, Раг.; Тульгавічы, Хойн.). Параўн. пісюга, пісяга. ПІСЯГА ж. 1. тое, што пасяг. Зрабілі карові дзве пісягі (Хізы, Ветк.). Параўн. пісюга, пісяг. 2. паласа. Чагосьці неба ў адных пісягах сёння (Астрагляды, Браг.). ПІТУЛЯ ж. лямпа (каганец). Па вечарах доўга пралі кудзелю і пры пітулі (Крупка, Маз.). ПІХАЎЁ н. дзяржанне (у вілах). На палку такое піхаўё надзяюць на вілкі і стагі кідаюць (Барталамееўка, Ветк.). ПЛАВОК м. плывец. Ён добры плавок: усіх абагнаў (Харошаўка, Добр.). Параўн. плывак. ПЛАЙМОТА ж., зборн. мноства. Плаймота гэтая столькі пяску панацягалі ў хату (Хальч., Ветк.). ПЛАК м. плач. Цяпер плак адзін у хаці: дзеці і свае і чужыя (Быч, Карм.+ Іскра, Чач.). ПЛАКАЦЬ незак., перан. пацець (пра вокны). Вокны плачуць у сырую пагоду (Хізы, Ветк.). ПЛАКСА аг. дзіця (плаксівае). Ну і плакса ж ты, а не дзіця (Марозавічы, Б.-Каш.). ПЛАКСА аг. плакун (трава). Плакса і ў нашом лесі росце, але я яе даўно не бачыла (Бялёў, Жытк.+Саўгасная, Б.-Каш.). ПЛАМЕТА ж., перан. неслух, непаседа (пра дзіця). Лазіць пад рукамі пламета ета, хоць бу трохі пасядзело (Каменка, Маз.). ПЛАН м. надзел, сядзіба, участак. От уперат у нас буў большы план (Халочча, Чач.); У нас трыццаць сотак плану (Зялёныя Лукі, Гом.); На гэтым плане мы пабудуем сабе хату (Багданавічы, Карм.+Бабовічы, Гом.; Дземяхі, Днестрын, Каравацічы, Рэч.; Кароткавічы, Майскае, Жлоб.; Насовічы, Добр.; Неглюбка, Ветк.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Холмеч, Рэч.; Хізы, Ветк.; Чарняўскія Малынічы, Чач.). Параўн. плант. ПЛАНАВАЦЬ незак. размахваць (рукамі). Які-небудзь стары ідзе по дзярэўні, сам с собою розговарвае і рукамі плануе (Бялёў, Жытк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 124 ▶