IV.
ЛЕКСІКАГРАФІЯМАТЭРЫЯЛЫДЛЯДЫЯЛЕКТНАГАСЛОЎНІКАГОМЕЛЬШЧЫНЫ * ПААБЕ'ДЗЕ прысл. пасля абеду. Паабёдзе сонца апускаецца ўсё ніжэй i ніжэй (Віць, Хойн.).
ПААБРЭ'ЗАЦЬ зак. паабразаць. Трэба сад паабрэзаць (Бабовічы, Гом.).
ПААБУ'КАЦЦА зак. сутыкнуцца, стукнуцца. Чуць не паабукаліся (Грушаўка, Hap.).
ПААДЖЬІМА'ЦЬ зак. адмыць (бялізну). Столькі шчэ трэба пааджымаць мыцця, a ўжэ й вечар (Лучын, Раг.); Падажджы, шчэ i етае пааджымаю сціранне (Kaвакі, Браг.); Чаму ж цяпер не сціраць, калі машыны i бяллё самі пааджымаюць, i выпалашчуць, i выкруцяць (Касцюкоўка, Гом.); Пааджымай бялізну, бо яе трэба вымыць чыста (Залессе, Чач.-f Багуцічы, Ельск.; Дубраўка, Добр.). Параўн. паадсціраваць.
ПААДСЦГРАВАЦЬ зактое, што пааджымаць. Мне трэба шчэ паадсціраваць дзеду штаны (Багуцічы, Ельск.).
ПААСАБЛГВА (поособліво) прысл. паасобку. А жылі мы поособліво (Аравічы, Хойн.). Параун. паасобе.
ПААСО'БЕ прысл., тое, што паасабліва. Паасобе сын жыве (Неглюбка, Ветк.).
ПАБАЛБАТА'ЦЬ зак. пагаварыць. Мне хацелася яшчэ трохі пабалбатаць (Дубраўка. Добр.). Параун. пагаманіць у 1 знач., падудукаць, пакугікаць, пацубёнькаць.
ПАБІВА'ЦЬ шматкр. пабіць. Ета ж так пабівала Красулю, чуць жывую аставіла (Хізы, Ветк.).
ПАБО'УЦІНЫ толькі мн. рэшткі (ежы). Вылі кату пабоўціны (Заспа, Рэч.). * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: У. В. Анічэнка, А. П. Бадалеіі, А. А. Станкевіч, К. С. Усовіч
Дадатковыя словы
паабедзе, паабукацца, паабўкаліся, пааджьімаць, пабоуціны, пабіваць, падудўкаць
8 👁