Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
IV. Л Е К С І К А Г Р А Ф І Я МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ * ПААБЕ'ДЗЕ прысл. пасля абеду. Паабёдзе сонца апускаецца ўсё ніжэй i ніжэй (Віць, Хойн.). ПААБРЭ'ЗАЦЬ зак. паабразаць. Трэба сад паабрэзаць (Бабовічы, Гом.). ПААБУ'КАЦЦА зак. сутыкнуцца, стукнуцца. Чуць не паабукаліся (Грушаўка, Hap.). ПААДЖЬІМА'ЦЬ зак. адмыць (бялізну). Столькі шчэ трэба пааджымаць мыцця, a ўжэ й вечар (Лучын, Раг.); Падажджы, шчэ i етае пааджымаю сціранне (Kaвакі, Браг.); Чаму ж цяпер не сціраць, калі машыны i бяллё самі пааджымаюць, i выпалашчуць, i выкруцяць (Касцюкоўка, Гом.); Пааджымай бялізну, бо яе трэба вымыць чыста (Залессе, Чач.-f Багуцічы, Ельск.; Дубраўка, Добр.). Параўн. паадсціраваць. ПААДСЦГРАВАЦЬ зактое, што пааджымаць. Мне трэба шчэ паадсціраваць дзеду штаны (Багуцічы, Ельск.). ПААСАБЛГВА (поособліво) прысл. паасобку. А жылі мы поособліво (Аравічы, Хойн.). Параун. паасобе. ПААСО'БЕ прысл., тое, што паасабліва. Паасобе сын жыве (Неглюбка, Ветк.). ПАБАЛБАТА'ЦЬ зак. пагаварыць. Мне хацелася яшчэ трохі пабалбатаць (Дубраўка. Добр.). Параун. пагаманіць у 1 знач., падудукаць, пакугікаць, пацубёнькаць. ПАБІВА'ЦЬ шматкр. пабіць. Ета ж так пабівала Красулю, чуць жывую аставіла (Хізы, Ветк.). ПАБО'УЦІНЫ толькі мн. рэшткі (ежы). Вылі кату пабоўціны (Заспа, Рэч.). * Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: У. В. Анічэнка, А. П. Бадалеіі, А. А. Станкевіч, К. С. Усовіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паабедзе, паабукацца, паабўкаліся, пааджьімаць, пабоуціны, пабіваць, падудўкаць
4 👁
 ◀  / 124  ▶