Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
Ельск. + Бялёў, Жытк.; Гарывада, Рэч.; M. Аўцюкі, Kaлінк.; Хутар, Светл.). ПАКРО'ПІЦЬ зак. пакрапіць. Трэба пакропіць жука трохі (Дарашэвічы, Петр.). ПАКРЬРВЕЦ (покрывец) м., бат. пакрывец. Кажуць, што покрывец добрэ помогае от крываўкі (Падворак, Лельч.). ПАКРЬГУКА ж. накідка. Седні пачала пакрыўкі плесці (Будкі, Hap.). Параўн. пакрышка. ПАКРЬЕШКА тое, што пакрыўка. П,юлевыя пакрынікі з магазіна, a самі вышываныя дзелалі (Карма, Добр.); У яе на пакрышках узор дужа красівенны (Апанасаўка, Гом.+ Азяраны, Раг.; Аравічы, Хойн.; Асарэвічы, Браг.; Баравікі, Светл.; Барталамееўка, Ветк.; Бялёў, Жытк.; Загор'е, Чач.; Кароткавічы, Жлоб.; Косаль, Карм.; Maрозавічы, Б.-Каш.; M. Аўцюкі, Калінк.; Смалегаў, Hap.). ПАКРЬІШЬЕЦЬ зак. пашынкаваць (капусту). Ці яны самі пакрышаць капусту? (Сямёнаўка, Рэч.). ПАКУГІЖАЦЬ зак., тое, што пабалбатаць. Сабраліся пакугікаць, даўно не бачыліся (Дубраўка, Добр.). Параўн. пагаманіць у 1 з н а ч падудукаць, пацубёнькаць. ПА'КУЛЛЕ зборн. атрэп'е. Пакулле такоя грубая, з яго павады ўюць (Чарнейкі, Рэч.). Параўн. патрапкі, патропкі, патрэп'е, патрэпкі, пачоскі. ПАКУМІ'ЦЦА зак. стаць кумамі. Ці ж не пара нам з табой пакуміцца? (Касцюкоўка, Гом.); У трыццаць восьмым годзе пакумілісь мы з Іванам (Баравікі, Светл.). ПАКУРАўЩЦА зак., тое, што пагусінець (пагусянёць). Другі раз ад холаду цела аж пакураціцца (Піркі, Браг. + Ламавічы, Акц.). ПАКУ'ШТАЦЬ зак. выпрабаваць яйка на моц. Пакуштай ета яйцо, мабуць, крапчэйшае (Грушаўка, Добр.). ПАЛА' ж. 1. крысо. Пала к пале, а чалавек да чалавека хіліцца (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.); Нада гузікі прышыць к пале, а то ад ветру разлятаецца (Бялёў, Жытк.+ + Рафалаў, Браг.; Усохская Буда, Добр.); 2. стрэшка (над стогам). Пад палой стог сухі быў (Бабовічы, Гом.). ІІараўн. пракладзіна. ПАЛАВЕНКІ толькі мн. 1. бульба (адвараная палавінкамі). На вячэру зварыла палавінкі, дак у рот ніхто не ўзяў (Восаў, Светл.). Параўн. паронка ў 1 знач., парункі, пасалёнка, пастаяннікі; 2. тое, што павінкі ў 2 знач. На зіму мы паставілі кадушку палавінок (Галоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атрэпе, загоре, падудўкаць, пакура^щца, пакуштаць, пакў, парбнка, патрэпе, пачбскі, рўнкі
5 👁
 ◀  / 124  ▶