з хлява (Бялёў, Жытк. + Багуцічы, Ельск.; Дарашэвічы, Петр.). ' ПЬГЖМА ж., бат. крываўнік. Пыжма горкая, лісты ў яе лапычкамы (Хізы, Ветк.); 3 пыжмы лякарства добpae робяць (Ручаёўка, Лоеўск. + Забалацце, Раг.; Саўгасная, Б.-Каш.; Холмеч, Рэч.).
ПЬІЛА'НКА ж., тое, што пух II. Калі проса прасявалі, то ляделі пыланкі (Любань, Б.-Каш.).
ПЫЛЕ'Ц м. пылок. Над ліпай кружацца пчолы i збіраюць пылёц (Астрагляды, Браг. + Н. Дуброва, Акц.).
ГІараўн. пыльца, пярга ў 1 знач.
ПЫ'ЛЬКА ж., тое, што піскляня. Усе пылькі елі добра, толькі адна не ўмела (Белы Пераезд, Петр.). Параўн. пуляня.
ПЫЛЬЦА' жтое, што пылёц. Пчолы з кветак збіраюць пыльцу (Пабеда, В етк.+Піркі, Браг.). Параўн. пярга ў 1 знач.
ПЫЛЬЧАЖ м. лапка (у пчалы). На абножцы i пыльчаку відаць пылінкі (Багданавічы, Карм.).
ПЫЛЯЖА зборн. пыл. Машына пройдзе — такая пыляка, што свету ня відна (Дубраўка, Добр.); Ну i пыляку поднялі каровы (Бялёў, Жытк.).
ПЫРА'Й м., тое, што пурай (пурэй). Пырай расце на полі i на градах. Калі не выпаліш ад пыраю бульбу, дык не парасце (Хізы, Ветк.); Настойка пыраю прымаецца ад хворых почак (Саўгасная, Б.-Каш.+ Бабовічы, Гом.; Баравікі, Светл.; Дубраўка, Добр.; Пярэдзелка, Р.-Бурыцкая, Лоеўск.; Холмеч, Рэч.).
НЫРСА' ж., тое, што пілавіны. Калі піліш, дык астаецца паміж зуб'ямі пырса (Марозавічы, Б.-Каш.); На пілараме ляжала шмат пырсы (Майскае, Жлоб.). Параўн. пірса.
ПЫ'СА (пуса) ж. морда. У нашай каровы пыса чорная (Патапаўка, Б.-Каш.); Падзяржы цяля за пусу, а я пакармлю (Навінкі, Калінк. + Марозавічы, Б.-Каш.; Неглюбка, Ветк.; Холмеч, Ямпаль, Рэч.).
ПЫТЛЁ'УКА (пятлёўка, пітлёўка) ж. мука (пытляваная). Пятлёўку ў нас не вельмі любілі, з яе пяклі толькі хлеб (Баравікі, Светл.); Абдзярэш на камнях, а тады мелеш. Пітлёўка палучаецца (Кароткавічы, Жлоб.); 3 пазалетась ё трохі там пітлёўкі, бабка шкрабе на блінцы (там жа); Мой чалавек такой добрай піт
Дадатковыя словы
зубямі, пылец, пылька, пыльчакў, пытлёука, пьіланка, пўса
18 👁