Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПУДАВГК м., тое, што пуд I. Мы ca сваёй палоскі сабіралі па дваццаць пудавікоў буракоў (Ларышчава, Добр.). Параўн. пудовік I. ПУ'ДАЛА н. пудзіла. Сямён паставіў страшэннае пудала ў гародзе (B. Нямкі, Ветк.). Параўн. пужайла ў 1 знач. ПУДО'ВІК I м.,тое, што пуд I. Цэлы пудовік бульбы прынёс (Хізы, Ветк.). Параўн. пудавік. ПУДО'ВІК П м. бязмен. Прынясі пудовік, будзем муку важыць (Холмеч, Рэч.). ПУДО'УКА ж. футболка. Куды пудбуку палажыла? (Славань, Светл.). ПУ'ДРА ж. вазон (кветка). Пудры такія высокія, цвітуць такім розавым, белым цветам (Аравічы, Хойн.). ПУЖА'ЙЛА (пужайло) н. 1. тое, што пудала. Сярод проса стаяло пужайло (Вуглы, Hap.-f- Грушаўка, Добр.); 2. перан. чалавек (нелюдзімы). Нэ чоловэк, а пужайло зробілось (Грушаўка, Hap.). ПУЖА'К м., тое, што падсачык II. Учора ўпаў i ўвесь пужак вымазаў (Тульгавічы, Хойн. + Грушаўка, Hap.). Параўн. паржак. ПУЖА'ННЕ м., тое, што прыстрэт. Вельмі моташна мне стала ад пужання (M. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. пуд II. ПУ'ЗА н. 1. жывот. Пуза здаровае, жрэ што залапала (Хізы, Ветк.); Хлопае па пузу кулаком (Рафалаў, Браг. + Халочча, Чач.; Чацвярня, Жлоб.); 2. губа, нараст. Глядзі, якое пуза на бярозі вырасла (Суткоў, Лоеўск.); 3. закругление (ляза). Ты не ўмееш тачыць, бач якое пуза на тапары вытачыў (Чырвоная Вуда, Добр.). ПУЗАДАЯ прым. цяжарная. Вользіна нявестка пузатая ўжо (Зенькавіна, Карм. +Дубраўка, Добр.). ПУЗА'Ч м. чалавек (пузаты). Пузачу таму цяжка i сагнуцца (Петравічы, Раг.). ПУЗЫРОЖ I м. агурочак. На маёй націне пузыркі ўжо з'явіліся (Казялужжа, Хойн.). Параўн. пуплік у 3 знач., пуплінак, пупончык. ПУЗЫРОЖ II м., тое, што похмарак. Не, з таго пузырка дажджу не будзе (Быч, Карм.). ПУЖАНКА ж., тое, што паданак. Пуканкі збірай колькі хочэш, а на дзерава не лезь (Казацкія Балсуны, Ветк.). ПУЛЯН'Я (пуленя, пыленя, пыляня) н., тое, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявіліся, пудбвік, пудбўку, пудоука, пудра, пужанне, пузачў, пуляня, пупбнчык, пўдала, пўдры, пўза, пўзу, пўканкі, пўплік
14 👁
 ◀  / 124  ▶