Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПРЭНТ м. шворан. Прэнтам выбіваюць патроны ca стрэльбы (Хвойнае, Хойн.). ПРЭФАХ м., тое, што праёх. Прэрах рашпіліў i ходзя (Шылавічы, Чач.). ПРЭ'СНІК м. праснак. Маці мая шчэ пекла прэснікі (Ст. Рудня, Жлоб.). ПРЭ'СНІЦА ж. боршч (прэсны). Я сягонні прэсніцу ела (Аравічы, Хойн.). ПТА'ХА ж. птушка. Паляцела некая птаха (Дзяржынск, Лельч.); Вунь паляцелі птахі (Багудічы, Ельск.). Параўн, пташка, птух. ПТА'ШКА ж., тое, што птаха. Іду я ета па лесе, а пташка шусь пад ногі (Вялікае Поле, Петр.); Вунё пташкі на плат селі... пеюдь (Марозавічы, Б.-Каш.); На наша балота прылядела многа пташак (Лярцы, Светл.). Параўн. птух. /. ПТУХ м., тое што птаха. Быў птух ды ўляцеў (Баравікі, Светл.). Параўн. пташка. ПУТА I ж. пуга. Вазьмі пугу, паедзем на поле араць (Замосце, Калінк.); Не білі нікога пугай. Бацька ў нас харошы (Хізы, Ветк.). ПУТА II ж. адростак (агурка, гарбуза). Гуркі толькі пугі пусцілі, a лісцяў няма (Сямёнаўка, Рэч. + Даманавічы, Калінк.). ПУТА III ж. маланка, разрад. У буру вялікая пуга была на небе (Піркі, Браг.). ПУТАУКА ж. 1. гузік. Ну i дзеці, дзе толькі яны i рвуць гэтыя пугаўкі (Рудня, Чач.); Купі ў лаўцы мне шэсць пугавак у пальто (Сяўкі, Лоеўск.+ Асінаўка, Чач., Барталамееўка, Ветк.); 2. кнопка (у баяне). Ён добра перабіраў на пугаўках (Марозавічы, Б.-Каш.). ПУГУ'ТАЦЬ незак. буркавадь (npa галубоў). Голуб пугуча. Галубы ў нас на крышы пугучудь кажды раз (Навінкі, Калінк.). ПУД I м. вага (16 кілаграм). Яна ў мяне пазычыла пуд жыта (Пучын, Браг.); Купіла ў людзей два пуды бульбы (Багудічы, Ельск.); ён важыў сем пудоў (Бярозкі, Браг.). Параўн. пудавік, пудовік I. ПУД II м., тое, што прыстрэт. У яго пуд, кажа, жывот боліць (Дарашэвічы, Петр.); Ад пуду я чудь не памерла (Хутар, Светл.). Параўн. пужанне. ПУД III прыназ. пад. Лезь пуд лаву i маўчы, не знойдзе (Бобрык, Петр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прэсніца, пугутаць, пугўча, пугўчудь, пўгавак, пўгай, пўгаўках, пўгаўкі, пўгу, пўгі, пўду
5 👁
 ◀  / 124  ▶