Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1978). Частка 4

 ◀  / 124  ▶ 
ПРЫЦё 'К м. прыток. Наша Брагінка — прыцёк Дняпpa (Піркі, Браг.). ПРЬІЦГСНУЦЬ зак., перан. прымарозіць. Толькі дней тры як прыціснула трохі (Быч, Карм.). ПРЫЦКАВА'ЦЬ зак. нацкаваць. Прыцкавалі гэтага сабаку, ён i ўкусіў (Грушаўка, Добр.). ПРЫЦЫГА'Р м. партсігар. Бацька купіў сабе прыцыгар (Вуглы, Hap.). ПРЬІЦЯРПЕ'ЦЦА зак. прывыкнуць, прызвычаіцца. Вот так i пашла за яго, думала прыцёрпіцца, да во бачыш як палучылась (Чырвоны Маяк, Гом.). ПРЫЧАПУРЬГЦЦА (прычыпурыцца) зак., тое, што падабрацца. Прычапурыся хоць трохі, чалавек жа прыдзя (Ст. Рудня, Жлоб.); Дзеўкі ў клуб так прычыпураюцца (Улукаўе, Гом.). ПРЫЧА'Р м. зелле (магічнае). Калі му булі маладыя, то еты прычар, людзі казалі, трэба було браць, коб цябе той любіў, кого ты хочэш (Падворак, Лельч.). ПРЫЧО'ЛАК м. напуск, стрэшка. У старых хлявах, накрытых саломай, ёсць прычолак. Замест франтона ў хляве дзелаем прычолак (Дубраўка, Добр.). ПРЫЧУ'ЙВАННЕ н. чуткасць. У яго на звера добрае прычуйванне (Баравікі, Светл.). ПРЫЧЫНДА'ЛЛЕ н з б о р н. інструменты. Забяры сваё прычындалле (Навасёлкі, Петр.). ПРЫЧЬГННЫ прым. зменлівы, непастаянны. Ой, які ж ты прычынны (Вуглы, Нар.). ПРЫЧЬГТЫВАЦЬ (прычытуваць) незак. галасіць. Прычытуваць у нас не ўсе ўмеюць (Каравацічы, Рэч.). ПРЫЧЭўЛЛЕ I н. прылік. Ён так работая — абы для прычэлля (Быч, Карм.). ПРЫЧЭ'ЛЛЕ II н., тое, што пералшка. Як бувала вышыю прычэлле, ды на вячоркі — усе хлопцы мае (Вышамір, Рэч.). Параўн. пярэтачка. ПРЫЧЭ'ПАЦЬ зак., тое, што прысунуцца. Я чуць ужэ прычэпаў (Амельна, Раг.). ПРЫШАЛО'ПКАВАТЫ прым., тое, што пацопаны. Вось ужо гэты Васіль прышалопкаваты (Хвойнае, Хойн.). ПРЬГШВА I ж., ткацк. сувой. Поўную прышву палатна наткала (Грушаўка, Нар.). ПРЬГШВА II ж., шав. перадок (прышыты да старой халявы). К сопожкам твоім трэба новую прышву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыцкаваць, прычэ^лле, прычэпаць, прычўйванне, прьіцярпецца
6 👁
 ◀  / 124  ▶