НАУРО'ДЗІ прыназ. накшталт, як бы. Дак ось яксека (яна мая наўродзі родзічка) прыбягае i гаворыць: «Твайго хазяіна хочуць забраць» (Прыстанская, Браг.). НА'УСКІ прым. чацвер (велікоднага тыдня). Будзе наўскі вялікдзень* к маме на магілку схажу (Дуброва, Петр.); На наўскі вялікдзень ходзюць на могліцы (Баравое, Лельч.). НАУСКІ'ДКУ прысл. з ходу. Наўскідку страляе толькі добры паляўнічы (Марозавічы, Б.-Каш. + Баравікі, Светл.; Піркі, Браг.). НАУСКЛАДА'ЦЬ зак., тое, што накаўхаць. Добра злодзея наўскладалі (Вышалаў, Петр). Параўн. намякаць, намякшыць, наўздаваць. НАХА'БА аг. клонат. Hy i дахаба на маю галаву еты парасёнак (Шылавічы, Б.-Каш.); Вось ужо нахаба на маю галовачку (Хальч, Гом.). НАХАПА'СЦЬ прысл. спехам. Свадзьбу нахапасць гулялі (Быч.Карм.). НАХА'ЦЦЕ н., толькі адз., тое, што настолье. Злазь на нахацце ды знімі адтуль яблык (Янова, Ветк). НАХЛЕ'СНІК м. зрушэнне, скрананне. Калі будзе не шчыльна прылягаць дошка, тады дасі нахлёСнік, бо багата цесаць (Бывалькі, Рэч.). НАХЛЯБА'ЦЦА зак., тое, што набрымкацца. Нахлябаўся i гарлапаніць нейкуго песню, ходзячы поначы (Хвойнае, Хойн.). Параўн. назбірацда ў І знач., накулдыкацца, иакумщца, налізацца, налузацца. НАХО'ДНЫ прым., перан. нагуляны. Жаніўся б на ёй, ды дзіця ў яе находнае (Неглюбка, Ветк.). НА'ХРАПАМ прысл. напралом. Чаго ты лезеш праз галаву нахрапам (Насовічы, Добр.). НАХРАПУ'ДЗІЦЦА зак. насцеражыцца. Конь пачуў ваўка i нахрапудзіўся (Шылавічы, Б.-Каш). НАХУРКАВА'ЦЬ зак. пратаргавацца. Жонка на тысячу нахуркавала (Улукаўе, Гом.). НАЦЁР м., толькі адз. наезд (санны). Бывае, снег, растане, a нацёр усё ляжыць (Аравічы, Хойн.). НА'ЦІКАМ прысл. назіркам. Ідзі за ім націкам, каб далёка на сыйшоў (Холмеч, Рэч.). НАЦГНА ж., толькі адз. бацвінне. Нацша вунь якая, a картошкі няма (Гармавічы, Жлоб.); Ці будуць гуркі, a націна вельмі добрая (Капараўка, Рэч.); У мяне на градзе чагосьці вельмі пасохЛа націна (Хвойнае, Хойн.); l
Дадатковыя словы
науродзі, наускладаць, наускідку, нахлеснік, нахлябацца, находны, нахрапудзіцца, нахрапўдзіўся, нахуркаваць, нахўркавала, наўрбдзі
3 👁