Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1977). Частка 3

 ◀  / 88  ▶ 
НАСЯКАД-ЩА ж. хустка (баваўняная). Мне вельмі да ліца мая новая насяканка (К. Балсуны, Ветк.). НАСЯКА'Ч м. жарнасек. Насякач навострыць жорны, i работа далей працягуваецца (Стаўбун, Ветк.). HA'T часц. нават. Нат не ведаю, дзе нажа дзела (Бярэзнікі, Жытк.). HATA'CKBAHHE н., толькі адз., паляўн. дрэсіроўка. Натаскванне трэба для кожнага паляўнічага сабакі (Марозавічы, Б.-Каш.); Натаскванне ён прайшоў, ціпер з яго будзя добры гончы (Стаўбун, Ветк.+М. Аўцюкі, Калінк.; Баравікі, Светл.). НАТ АХМА'ЧЬ IЦЬ зак. наінкодзіць. А дна б хахліха шта-небудзь натахмичыла (Быч. Карм.). НАТРЭНАВА'ЦЬ зак., паляўн. надрэсіраваць. Натрэнавиць харашо нада сабаку, штоб звера лавіць' умеў (Халочча, Чач.). НАТУ'КАЦЬ зак. насварыдца. Натукай на яго, каб трохі баяўся (Рабкор, Акц.). НАТЫ'РЫЦЬ зак., накрасці. У калхозе натирыў, а ціпер шчэ хочыш, каб маўчалі пра саломку, a? (Амельна, Раг.). НА'УЗА ж., тое, што настаўка. Наузу прылеплівалі калісь смалой (Карма, Добр.). НАУБІ'ТКІ прысл. гульня на моцнае велікоднае яйка. Згуляем наўбіткі (Зенькавіна, Карм.). НАУЗДАВА'ЦЬ зак., тое, што накаўхаць. Што б здагнаў, то ні дараваў бы, ото наўздаваў бы (Прудок, Kaлінк.); Наўздаваў бы яму (Сямінаўка, Раг.). Параўн. намякаць, намякшыць, наўскладаць. НАУКО'ЛЕНКАХ прысл. на каленях. Усю ноч наўколенках прастаяла (Апанасаўка, Гом.). НА'УЛАЧКА ж., тое, щто навалка. Наўлачкі здзень на падушкі (Грабава, Гом.).. НАУЛКУБКІ прысл., тое, што налюбкі. Вы давайце карціны наўлюбкі (Дуброва, Рэч.). НАУПРАМКІ' прысл., тое, што напрамкь Да капе'рацыі наўпрамкі трэба йці (Холмеч, Рэч.). НАУПРАЦІ' прысл. 1. тое, што напроці. Мы жывём наўпраці праўлення килхознага (Палессе, Чач); 2. наадварот. Ен усегда дзелая наўпраці (Палессе, Чач.). НАУПРЫ'СКАЧКІ прысл. надскоквагочы. Во толькі бачыла, як наўпрьіскачкі бег, a шчас прытварыўся (Быч, Карм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hatackbahhe, ахмачь, каперацыі, кйлхознага, навйць, натахмйчыла, натйрыў, натрэнаваць, натукаць, натырыць, натўкай, наубіткі, науза, науздаваць, науколенках, наулачка, наупрыскачкі, наўкб
2 👁
 ◀  / 88  ▶