Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1977). Частка 3

 ◀  / 88  ▶ 
НАЙПЯРВЕ'ИШЫ прым. найлепшы. Найпярвёйшы хлопец у селе — Калістрат (Перароў, Жытк.). НАИСЦГСЯ зак. нарадзіцца. Унё, найшлося ў мае суседкі дзіця, а ёй ужэ сорак (Баравое, Лельч.); У 1вана дзіця ўжэ шостая найшлося, што ён з імі будзя дзелаць (Ліпнякі, Лоеўск.); Найшлося дзіця ў яе (Насовічы, Добр.); Ты паглядзі, зноў найшлося ў яе дзіця! (Харошаўка, Добр,). НАКА'ВЬІВАЦЬ незак., тое, што набіваць. Бывала, накавывалі камяні жорнаў стальною масаю, дык тады ўжэ работа ішла ў поўненькі ход (Стаўбун, Ветк.). НАКАЛЕ'СНІК м. воз. Да весны трэбака,шчэ «акалёснік сена (Грычынавічы, Жытк.). НАКАЛЕ'ЦЦА зак., тое, што надубёцца. Яна так накалёлася на марозі (Быч, Карм.). НАКАЛО'УШ Ы СЯ дзеепрым., тое, што назублены. Накалбушаеся насенне вельмі баіцца холаду (Піркі, Браг.). Параўн. наклюнуўшы. ' НАКАТАГА'НЩ Ь зак. наварыць. Аж цэлы чуганчык бульбы накатаганілі (Баравікі, Светл.). НАКАУТА'ЦЦА зак. наглытацца. Накаўталася цаліком не жованых ягад, аж жывот баліць (Крыўск, Б.-Каш.). НАКАУХА'ЦЬ зак. адлупцаваць. Не пайду к даццэ, бо мене там накаўхаюць (Вялікія Нямкі, Ветк.). Параўн. намякаць, намякшыць, наўздаваць, наўскладаць. НАКВЕ'КАЦЬ зак., абразл. намазаць. Наквёкаў абыяк, аж глядзець гадка (Быч, Карм.). НАКІДА'ННІК м. кідальнік. А дзе ж ваш накіданнік. Адным воз цяжка накласці (Прудок, Калінк. + Вышалаў, Петр.). НАККДАНЫ 'прым. заснаваны (npa кросны). НакІданыя кросна стаялі сярод хаты (Ліпляны, Лельч.). НАКЩ А'ЦЬ незак. 1. снаваць (кросны). Накідаць кросны — работа марудная (Вялікае Поле, Петр.); У бердо ж лягчэй накідаць, чым у ніты (Тонеж, Лельч.); Сённі я ўжэ ў.ніты накідала (Каравацічы, Рэч.); Сядай Ганно да накідаймо палатно ў ніт (Ліпляны, Лельч. + Неглюбка, Ветк.; Старажруцы, Жытк.; Хізы, Ветк.); 2. накладаць. Накідала цэлы Дзеиь гной на вазы, дык рукі адвальваюцца (Багданавічы, Карм.-і-Баравікі, Светл.; Літвінавічы, Карм.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пагоннае, Хойн.; Ручаёўка, Лоеўск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

назўблены, найпярвеишы, найшлбся, накавьіваць, накалбўшаеся, накалеснік, накалецца, накалоуш, накатаганщ, накаутацца, накаухаць, наквекаць, старажрўцы
2 👁
 ◀  / 88  ▶