Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1977). Частка 3

 ◀  / 88  ▶ 
вічы, Петр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Сяўкі, Лоеўск.; Хвойнае, Хойн.). Параўн. матацыкла, матацыклёта, мацыклёта. МАЦЫ КЛЕ'ТА ж., тое, што манцыклёта. 3 мацыклётай ужо голаў праеў, купі да купі (Горваль, Рэч.). Параўн. матацыкла, матацыклёта, мацыклёт. МАЦЯРЬГНКА ж., бат. мацярдушка. Мацярынка падобна на чобрык, толькі высока расце (Ручаёўка, Лоеўск.); Мацярынкі паставіць у хату, i запах ад ее іде (Піркі, Браг.); Мацярынкаю запаруюць чай ад прастуды (Забалацце, Раг.+АравічьУ, Хойн.; Баравікі, Светл.; Холмеч, Рэч.). Параўн. мацярица, МАЦЯРЬПДА ж., тое, што мацярынка. Мацярыца — пахучая трава, цвіце такім уродзе белавата-сірэневым (Дзям'янкі, Добр.). МАЧ м. вілы. Адзін раз добра, ек кожны дзень, то мач паўрывае рукі (Мілашэвічы, Лельч.); Схадзі да Пятра прынясі мач (Буйнавічы, Лельч.+ Гноеў, Хойн.; Грабава Жытк.; Навасёлкі, Калінк.). МАЧАВКЛА толькі адз. 1. чарніцы (тушаныя). Тушылі чарніцы, тады мачавіла гэтае мачалі блінамі (Apaвічы, Хойн.); 2. павідла. У банках мачавіла прадаецца, i самі рабілі дзецям i сабе (Казялужжа, Хойн.). МАЧА'ННЕ н., кул. 1. мачанка. На вячэру бульба, мачанне (Церахоўка, Добр.); Нам мамка сягоння мачанне смажыла (Зарэчча, Жлоб.-гСівенка, Ветк.); 2. тварог (з малаком). Тварог раецёрты разводзяць малаком, а тады ў мачанне мачаюць аладкі, бліны (Грушаўка, Hap.); 3. варэнне. Мачання больш варыць не буду (Хвойнае, Хойн.). МАЧО'ЛЬНІК м. вехаць. Мам, дзе'то дзеўся наш мачольнік (Вуглы, Hap.); Мачольніком стол выцірай, a ні рушніком (Гноеў, Хойн. + Патапы, Ельск.). МАЧО'НКІ толькі мн. грыбы (салёныя, марынаваныя). Мачонкамі i марынаваныя грыбы завуць (Бабовічы, Гом.); Переборшчіла трохі з мачонкамі шось (Ст. Высокае, Ельск.). МА'ЧУХА ж. мачыха. Мачуха это не родна матка (Аравічы, Хойн.); Мачуха ў мяне була зусім неплахая (Грабава, Жытк.). МАЧЫ'НКА ж., тое, што макавінка. Такое дробнае, як мачынкі (ІСямёнаўка, Рэч.). М АЧЫ 'ЦЬ незак. саліць. A бочкі ж у нас, каб ма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзето, дзямянкі, клета, мацярйца, мачбнкамі, мачонкі, мачынка
3 👁
 ◀  / 88  ▶