ЛУБО'К м. 1. шына. Лубок у нас із ліпы дзелаюць, калі палом рукі, то лубкі накладаюць (Хізы, Ветк.); 2. тое, што ліпаўка. Лубкі для мёду дзелаюць болынай: часцю з ліпы (Карма, Добр.). Параўн. ліпоўка, лубка ў 2 знач.; 3. вокладка. Я ўзяла сённі ў бібліятэды кнігу без лубкоў (Хвойнае, Хойн.). ЛУБЯ'НАЧКА ж., памянш. да Лубянка. Казалі, у лесе ягад німа, а мы прынеслі поўныя лубяначкі (Марозаў вічы, Б.-Каш.). ЛУБЯ'НІШ ЧА H., тое, што лубінішча. На лубянішчы жыта добрае расце (Нёглюбка, Ветк.); А на лубянішчу басеком ужэ не пройдзем, так колка (Холмеч, Рэч.). Параўн. люпінішча. ЛУГО'УКА ж. вада (шчолачная). В а да з попелам для адбельвання палатна — ета лугоўка (Дзям'янкі,. Добр.); Лугбуку выліла, лішняя аказалася (Багданавічы, Карм.). ЛУ'Ж Ы ЦЬ незак.} тое, што лузаць у 1 знач. Стружкі квасолі ці бобу лужаць i вараць суп (Піркі, Браг.). ЛУЗАНЕ'Ц м. лузан. Лузанёц — ета дужа спелы арзх. Возьміш, сціснеш яго, ён i лузаіцца (Хізы, Ветк.). Параўн. лушчак. ЛУЗАНУ'ЦЬ зак., перан. секануць. Ен як лузануў мяне пугай па спіне (Кіцін, Жлоб.). ЛУЗА'НЧЫ К м., памяти, да лузанёц. 3 лесу столькі лузанчыкаў прынеслі (Неглюбка, Ветк.). ЛУЗА'ЦЬ незак. 1. лушчыць. Падай квасолю, лузаць буду (Неглюбка, Ветк.); 2. грызці. О, кажа, маладзіца: сядзе на прызбе i арэхі лузае (Холмеч, Рэч.); 3. перан, біць. Вельмі раздураны сын буў: бацька яго страшыў, есці не даваў, лузаў— што шкуру спушчаў (Прудок, Калінк.). ЛУ'ЗКА ж., памянш. dd лаза. 3 лазы лапці плетуць, a лузка — зусім маленькая лаза (Грушаўка, Нар.). ЛУЗКА' ж: 1. луска. Лузка добра чысціцца ў карася (Багданавічы, Карм.); Цепер такіх карпаў разводзяць, што i лузкі ў іх пашці нема (Холмеч, Рэч.); 2. адходы (пры ачысщы зерня, збожжавых культур). Лузкі пасля грэчкі многа астаецца (Холмеч, Рэч.). Параўн. лупа I; 3. перхаць. У тваёй каровы многа лузкі (Неглюбка, Ветк.). ' v ЛУНА'ВЫ прым. блізарукі. Лунавы бачыць толькі перад сабою i к вачам прытульвае блізка (Піркі, Браг.). 116 i
Дадатковыя словы
дзямянкі, лубяначка, лугбўку, лугоука, лузанец, лузануць, лузанўў, лўбяні, лўбінішча, лўжаць, лўзка
5 👁