ЛАХМО'ТКА ж. абносак, рызман. На ярмалку кожны хоча купіць якую-небудзь лахмотку (Палессе, Чач.).
ЛАХУ'ДРА ж., зневаж. жанчына (неахайная). Вось лахудра, ніколі добра не апранецца (Зарэчча, Жлоб.); Хіба мая лахудра дагледзіць хату ці дагледзіць грвды? (Прудок, Калінк.); Ходзе лахудрай па белу свету (Карма, Добр. + Пясчанікі, Жытк.; Вышалаў, Петр.; Крыўск., Б.-Каш.). , ЛАХУ'ДРЫI прым., зневаж. неахайны. Які ты прышоў у школу лахудры (Карчовае, Хойн.).
ЛАХУ'ДРЫII толькі мн. валасы. Як.памёр Анюцін Сціпан, дык яна доўга бегала з распушчанымі лахудрамі (Шырокі, Б.-Каш.).
ЛАЦВЕ'Й прысл., тое, што латвёй. У цябе гэта зра5іць, лацвёй. (Баравікі, Светл.). Параўн. лаўчэй.
ЛАЧАЧУ'ХА ж., зневаж. жанчына (мажная). Баба ў яго лачачуха такая, зямля пад ёй дрыжыць (Стаўбун, Ветк.).
ЛАША' н., заал. жарабя. Лаша па вясне ўзродзіцца*, a восенню адсаджаюць ад маткі (Углы, Браг.+Аравічы, Хойн.); Лаша i запрагаць ужо можна з другімі коньмі (Навінкі, Калінк.); Цяпер у нас у калхозі с пяць лашат маленькіх (Будкі, Нар.). Параўн. лашаня, лашатка, лашонак.
ЛАШАНЯ' н., заал., тое, што лаша. У нас у калхозі e лашаня, за кабілой бегае (Засінцы, Ельск.); Як бы ета лашаня спутаць, а то збежьщь куды (Каравацічы, Рзч.Ч-ł-Махновічы, Маз.). Параўн. лашатка, лашонак.
ЛАША'ТКА н., заал., тое, што лаша. Глянь, вунь якое лашатка бегае (Піркі, Браг.). Параўн. лашаня лашонак.
ЛАШО'НАК м., заал., тое, што лаша. Ад етай кабылы слаўны лашонак быў (Бабовічы, Гом.+Неглюбка, Ветк.; Марозавічы, Б.-Каш.); Лашонка прывяла кабыла (Забалоцце, Раг.+Залессе, Чач); Што ты мне ету кабылу з лашонкам даеш? (Халочча, Чач.+Багданавічы, Карм; Сівенка, Ветк.). Параўн. лашаня, лашатка.
ЛАШУПА'ЙКА sw:. лушпіна. Лашупайкі не кідай куды зра, а аддай курам (Калінічы, Нар.); Бачыш, карова карзіну лашупиек з'ела (Піркі, Браг.).
ЛАШЫ 'ЦА ж. заал. кабыла. Ой, якая худая лашыца (Забалацце, Раг.+Засішіы, Ельск).
ЛЕ прыназ. 1. для. Я снёданне ле вас наварыла (Ліп
Дадатковыя словы
зела, лахмбтку, лахмотка, лахўдра, лахўдрай, лахўдры, лацвей, лачачўха, лашбнак, лашбнка, лашупйек, упайка, шбнак
23 👁