ЛА'ТКІ толькі мн. фіранкі. У суботу павешу новы латкі на вокнах, гарна будэ (Грушаўка, Hap.). ЛАТРУТА аг., зневаж., тое, што лакіза. Ой, латругал ты латруга, што ж мне рабіць з табой? (Багданавічы, Карм. + Грушаўка, Добр.). Параўн. лёгаль, легкабыт.лёжань, лі'збень, лодар, лотр, лучнік, лысак, лябех, лимец III. / ЛАТУНI м. рыззё. Скінь ты гэты латун (Уб.-Рудня, Лельч. + Багуцічы, Ельск.). ЛАТУ'НII м. чалавек (непаседлівы). Ен такі латун, круцёлка, як вуж на верацяне круціцца (Аравічы, Хойн.). ЛАУЖО' «. лоўж. I адкуль тут лаўжб з'явілася? (Шалухоўка, Ветк.). Параўн. лобжа, ломжа. ЛА'УКАI ж. услон. Трэба зрабіць нову лаўку (Грушаўка, Hap.). ЛА'УКАII ж. магазін. Хлеб ета ў лаўку раніцай завозяць (Хізы, Ветк.). ЛАУЧЭ'Й прысл., тое, што латвёй. Лаўчэй ба было, каб я яго саўсім болей не ўбачыла (Стаўбун, Ветк.).\ Параўн. лацвёй. ЛАФЕ'ТКА ж., буд. лата. О, ты маладзец, роўна прыбіў лафёткі на крышы (Стаўбун, Ветк.). ЛАХАДЫ 'М.м., зневаж. гуляка. Калі хто любіў па гасцях хадзіць, выпіваць, таго назыбалі ў нас лахадымам (Касцюкоўка, Гом.). ЛАХА'НДРЫКІ кулін., толькі мн. ласункі. Во нарабіла розных лахандрыкаў (Заходы, Рэч.). Параўн. лахарды. VЛАХА'НЯ ж., тое, што латка II. Учынілі паску ў лахані, бальшыя булі такіе (Холмеч, Рэч.). Параўн. лоханька. ЛА'ХАРДЫ кулін., толькі мн„ тое, што лахандрыкі. Ты ўсе лахарды паясі (Паганцы, Светл.). ЛА'ХАРЫЦА ж., зневаж. непаседа. У нас была вёсцы баба, якая што i знала, як лахаць па дварах, яе нас называлі лахарыца (Касцюкоўка, Гом.). ЛА'ХАЦЬ незак. 1. шукаць. Не лахай, усё роўна нічога не знойдзеш (Крыўск, Б.-Каш.); 2. бегацъ. Дзе ён лахаў цэлы дзень? (Грушаўка, Добр.). ЛАХМАНЫ ' толькі мн. абноскі, рызманы. Лахманы валяліся ў кутку ў сенцах (Асінаўка, Чач.); Лахманы1 навешае на сябе i Ідзець нібы старац (йісімкавічы, Чач. + Кавака, Браг.; Насовічы, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася, латрў, латрўга, латўн, лаука, лаучэй, лафетка, лаханя, лббжа, лбдар, лбмжа, лізбень, лўчнік
24 👁