ты каўнёр з лісы дастала? (Грабава, Жытк.); 2. манжэта. Каўнёр прышьшаецца ў рукаў курты (Хізы, Ветк.); 3. пояс ( у штанах). Каўнёр каб таўсцейшы быў у штанах, палатно патшываюіць (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.). П араўн. каўнёрык, каўнярэц. КАУНЕФЫК м., памянш, да каўнёр у 2 знач. У маёй кашулі i каўнёрык харошанькі (Турок, Петр.), П араўн. каўнярэц. КАУНЯРЭ'Ц м., тое, што каўнёр у 2 знач. Сначала было без каўнярца, дык патом прышыла (Багданавічы, Карм.); Пугаўку прышываюць на каўнярэц, а хто так, бяз пугаўкі (Хізы, Ветк.); Пасцірай кохту, глядзі, якія каўнярцы гразныя (Чырвоная Вуда, Добр.); Няма на кофце каўнярцоў (Забалацце, Раг.); Сарочка e ў мяне c каўнярцамі (Быч, Карм.). КАУРЫ'ЖКА ж. валік (д р а ўл я ны дл я пракатванАя б я л ізн ы). Я аднойчы нашла к суседкі за каўрыжкай, дык бульба згарэла (Баравікі, Светл.). П араўн. качалка ў 1 знач., качолка ў 1 знач., качоўка. КАУТАНУТДЬ зак. глынуць. Занядужаў хлопец чагось. Сёння нічога не еў, толькі два разы каўтануў малака (Заспа, Рэч.). КАУТА'ЦЬ незак. глытаць. Картоплю каўтаю цэлую, бо дзясна баляць (Рудня, Жытк.); Каўтай скарэй, чаго ты дзержыш у роде (Баравікі, Светл.+Гарадзец, Раг.; Дубраўка, Добр.; Каравацічы, Рэч.; Лоімыш, Хойн.; Піркі, Браг.; Углы, Нар.). КАУТУНАВА'ТЫ прым. да каўтун. Перахварэў i каўтунавиты стаў (Гармавічы, Жлоб.); У нас ця,пер каўтунаватых нема (Піркі, Браг.+Бабовічы, Гом.; Бабунічы, Петр.; Баравікі, Светл.; Забалацце, Раг.; M. Аўцкжі, Kaлінк.). КАУЦЕБА ж., тое, што кадаўба II у 2 знач. Каўцёба была такая здаровая, што не можна было перапрыгнуць (Белы Пераезд, Петр.+М. Аўцюкі, Калінк.). П араўн. катавша. КАФЕ'ИКА ж. фуфайка. У нашу лаўку прывезлі столькі кафёйкаў (Хвойнае, Хойн.). КАХА'НАК м. каханы. Ці аднаго каханка' мела твая дзеўка (Буйнавічы, Маз.); Каханкаў у Хадоры было мнота, a любімы — адзіін (M. Аўцюкі, Калінк.). КАХАНА'ЧКА ж. танец. Каханачку так красіва танцавалі (Баравікі, Светл
Дадатковыя словы
каунярэц, каурыжка, каутаць, каутунаваты, кафеика, каханак, каханачка, каўтанўў, каўтўн, тунавйты
12 👁