Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
бовічы, Гом.; Баравікі, Светл.; B. Нямкі, Ветк-; ПірікІ, Браг.; Ручаёўка, Рэч.; Хвойнае, Хойн.). ЖАЛЕ'ЗЗЕ н. пастка. Жалёззе на воўка паставілі, a карова нагу ўправіла i прастаяла два дні (Прудок, Калінк.). ЖА'ЛЕЦЬ незак. тлець. Запалілі ў грубі i пайшлі, а дзверцаў не закрылі. Прыходжу, a падлога жаляе (Пясчанікі, Жытк). ЖАЛКАВА'ЦЬ 1. незак. журыцда. Яна вельмі жалкавала па сыну (Белы Пераезд, Петр.); 2. крыўдзіцца. Будзя жалкаваць сама на сябе (Піркі, Браг.). ЖАЛУБА'ЦЬ незак. 1. ееді (дрэнна). Бульбу жалубае як ні сваім ротам (Шаріпілаўка, Гом.); 2. лускаць. Жалубай гарбузчыкі (Славань, Светл). ЖАЛУ'ДДЗЯ н., зборн. жалуды. Адзін год жалуддзя было спасением у нас (Халочча, Чач.+Неглюбка, Ветк.). ЖАЛЯЗНЯЖ м. рыдлёўка. Зламаўся новы жалязняк (Камаровічы, Петр.); Падай-ка* мне жалязняк, аткапаць нада трохі (Быч, Карм.); А я ўскапала свой гарод жалязняком (Іванкаўшчына, Маз.+Забелле, Петр.; Замосце, Калінк.; Кароткавічы, Жлоб.; Махловічы, Маз.; Навасёл.кі, Петр.; Перароў, Жытк.; Хвойнае, Хойн.). ЖАМЕФЬІ толькі мн. жамерыны. Жамёры — ета насенне з канапель, патоўчаная з соллю (Палеосе, Чач.) ЖА'МКА ж. пячэнне, пернік. На ёлкі адны жамкі віселі (Шырокае, Б.-Каш.); Дзе ж не будзе худы, нічога не есць, акрамя жамак (Займішча, Добр.+Жгун, Буда, Добр.; Сяўкі, Лоеўск.)ЖАРАЛСУ н. 1. лаз (у склеп). Мы жарало з камня зрабілі (Кароткавічы, Жлоб.); 2. уваход (у склеп). У жарало можна лазіць i без лесніцы (Халочча, Чач.); У нас у пограбе няма жарала, у нас пограб з лазам (Забалоцде, Раг.+Бабовічы, Гом.; Бывалькі, Холмеч, Рэч;. Неглюбка, Ветк.; Піркі, Браг.); 3. запечча. Палажы дровы у жарало (Харомды, Акц.); 4. душнік (у лазні). Ты адкрый жарало, а то дымна ў бані (Сівенка, Ветк.). ЖАФАНКА ж. 1. булыба (смажаная). Дробную жаранку сённі згатавала (В.-Люшава, Дуброўка, Добр.); 2. бульба (тушаная). Жаранка ў печы з рання стаіць (Апанасаўка, Гом.+Бабовічы, Гом.; Займішча, Карма, Добр.; Залессе, Чач.; Зялёныя Лукі, Гом.; Крыўск, Б.-Каш.; Маркавічы, Гом.; Сівенка, Ветк.). Параун. жаранікі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жалеззе, жалець, жалубаць, жалўддзя, жамка, лязнякбм
9 👁
 ◀  / 146  ▶