Старонка 75
◀ / 146 ▶
Карма, Добр.; М. Аўцюкі, Калінк.; Рудня, Чач.; Р.-Шлягіна, Ветк.). КАНОН м., тое, што кана. На помінках ядуць канон (Сівенка, Ветк.). Параўн. канун. КАНОРКІ толькі мн. карункі. Прыгожыя канresponse каноркі спляла маці (Новая Дуброва, Акц.); Гэтыя каноркі мамка сама вязала (Баравікі, Светл.). Параўн. кануркі, каронкі I, карунка, кацурка, кружавы. КАНТАР I м. 1. бязмен. Кантар той самы бязмен, е розніца — то гранёны, а то круглы (М. Аўцюкі, Калінк.); Прынясі мне кантар, трэба зважыць масла (Гармавічы, Жлоб.); 2. мера вагі (2,5—3 пуды). Мой мужык другі раз так аслабее ад работы, што і кантара збожжа ні можа падняць (Ларышчава, Добр.); Ды ў гэтым парасёнку больш аднаго кантару і ня будзе (Кароткавічы, Жлоб.); Звесь мне кантар бульбы (Піркі, Браг.+Бабовічы, Гом.; Баравікі, Светл.; Забалацце, Раг.; Марозавічы, Б.-Каш.; Неглюбка, Ветк., Ручаёўка, Лоеўск.; Холмеч, Рэч.). Параўн. капыт II. КАНТАР II м. вуздэчка. Вазьмі кантар і прывядзі каня (Хвойнае, Хойн.); Я ўжэ яго кантарам прывязаў, а ён адарваўся (Холмеч, Рэч.). КАНТОЎКА ж., тое, што калёўка ў 2 знач. Па шалёўцы здзелаю кантоўку (Рудня-Шлягіна, Ветк.). КАНУН м., тое, што кана. Ета ўжо закон такі, штоб канун быў на памінках (Хізы, Ветк.); Спачатку трэба лыжку кануна з'есць (Зенькавіна, Карм.). КАНУРКІ толькі мн., тое, што каноркі. Мне наравяцца з зубчыкамі кануркі, а другім без зубчыкаў (Каравацічы, Рэч.). Параўн. каронкі I, карунка, кацурка, кружавы. КАНУСНЫ прым. конусны. Без кануснога свердзела нельзя работаць (Халочча, Чач.). КАНЦЫ толькі мн. ніткі (недатканыя). Канцы — гэта астаткі нітак ад навойкі да нітаў (Марозавічы, Б.-Каш.); У міне асталіся недатканыя канцы (Будкі, Нар.); Бяруць бабы ды завязкі робюць з канцоў (Хізы, Ветк.+Бабовічы, Гом.; Неглюбка, Ветк.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Тонеж, Лельч.). КАНЦЫЛЯРСКАЯ ж. канцылярыя. Спіскі тыя ў канцылярскай вісяць (Ніўкі, Добр.). КАНЧА н. конь (худы). Етае канча скора згіне (Тульгавічы, Хойн.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 146 ▶