Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
КАНЧА'ЛЬНЫЯ толькі мн. частаванне (пасля заканчэння работы). Страха кончана, будзем спраўляць канчальныя (Кароткавічы, Жлоб.); Хутка зробім хату. Праз тыжань ужо i канчальныя будуць (БагуцічЫ, Елыж.). Параўн. канчыны. КАНЧА'НЕ толькі мн. жыхары (канца вёскі). Чуць не ўсі маладажоны ў нашай дзяреўні — канчане (Багданавічы, Карм). КАНЧУ'К м. пуга (раменная ці вяровачная частка). Танейшая частка— пракалеснік, a таўшчэйшая — канчук (Хізы, Ветк.+Асінаўка, Чач.). КАНЧЬГНЫ толькі мн., гое, што канчальныя. Як пастроіў сусед хату, дык зрабіў канчыны (Стаўбун, Ветк.). КА'НЬКАЦЬ незак., груб., тое, што канаць ў 3 знач. Ета дзеўка ўсё канькае i канькае, штоб узяла ў школу (Хвойнае, Хойн.). Параўн. канючыць. КАНЬКО'ВЫ прым. вільчыкавы (матэрыял). Ета будзе каньковая жэрдка (Карма, Добр.). КАНЮ'Х м. конюх. Канюх даглядае коней, ён жа іх і-водзіць на начлег (Баравікі, Светл.); Не мог ужо старэнькі канюх даглядзець - каней, дык i паставілі маладзейшага (Марозавічы, Б.-Каш.+Багданавічы, Карм.; Забалацце, Раг.; Стаўбун, Ветк.; Ямпаль, Рэч.). КАНЮ'ЧЫЦЬ незак., груб.* тое, што канаць у 5 'знач. Прыходзіла суседка ка мне ды так ужо канючыла грошай (Алексічы, Хойн.). Параўн. канькаць. КАПА' I ж. 1. куча (сена, снапоў). Тут будзя адна добрая капа (Лучын, Браг.); Паляжала ў капе, дык добра пластамі бярэцца (Баравікі, Светл.); Усі копы сырыя, yci нада развырачываць (Ліцвінавічы, Чач;); Копы панаставілі, а тут дождж пойшоў, трэба ж ета (М. Аўцюкі, Калінк.); 3 валкоў сена складаюць у копы (Дземяхі, Рэч.); У нас на поплове будзе копе дзве сена (Грычынавічы, Жытк.); 2. шэсцьдзесят адзінак чаго-н. Капу яец на базары прадала (БабовічЫ, Гом.); Нажала сёння тры капе жыта (Махновічы, Маз.+Астраглядыў Браг.; Багданавічы, Карм.; Забалацце, Раг.; Завайць, Нар.; Кароткавічы, Жлоб.; Ларышчава, Добр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пагоннае, Хойн.; Стаўбун, Ветк.). Параўну капёшка, капща. КАПА' II ж., знев'аж. жанчына (поўная). У нас баба ё на слабадзе, раздзелалась, як капа, ну тона будзя (Хізы, Ветк.). Параўн. качолка ў 5 знач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зневаж, канькбвая, каньковы, качблка
11 👁
 ◀  / 146  ▶