Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
КАПАВА'ЦЬ незак. складаць (у копы). Яны самі капуюць копы (Пучын, Браг.). Параўн. капнаваць, кашць у 2 знач. КАПА'ЛКА ж. бульбакапалка. Сёдні ўжэ капалка на поле выйшла (Ст. Буда, Б.-Каш.); Цяпер бульбу капаюць капалкай, а раней капалі пад лапату i за плугам (Дземяхі, Рэч.); Капалкі даўно на полі робяць (Піркі, Браг.); Раней капалок не было (M. Аўцюкі, Калінк.-fГармавічы, Жлоб.; Насовічы, Добр.; Стаўбун, Ветк.). КАПА'НІКІ толькі мн. 1. від саней. A вунь капанікі ў нас за плотам валяюцца (Баравікі, Светл.); 2- палазы. Капанікі сагнуў з' дуба (Бабовічы, Гом.). КАПАНГЦА ж. матыка. Зямля, як камень, аж капаніца ні бярэ (Гармавічы, Жлоб.); Маёй капаніцы за лета не стала (Крыўск, Раг.); Капаніцу на сотках забыла (Асінаўка, Светл.); Можаш маю капаніцу ўзяць, вельмі добра акопвае (Казялужжа, Хойн.); Здзелай капанщу, бо німа чым абграбаць бульбу (Сямёнаўка, Рэч.); Перакапалі поле тое капанщаю (Навасёлкі, Петр.); У кузні добрые капан'щы робяць (Аравічы, Хойн.+Антонаў, Ельск.; Бабовічы, Гом.; Барталамееўка, Вётк.; Даманавічы, Калінк.; Дзям'янкі, Добр.; ЗабалацЦё, Раг.; Махновічы, Маз.; H. Дуброва, Акц.; Перароў» Жытк.; Піркі, Браг.; Углы, Нар.; Халочча, Чач.). Яараўн. капачка. КАПАНІ'ЧАННЕ н. акучванне. Брыгадзір адправіў сёння на капанічанне капусты (Гармавічы, Жлоб.). КАПАНГЧЫЦЬ незак. матычыць. Ужо ўзышла бульба, нада яе капанічыць (Стаўбун, Ветк.); Цэлымі днямі сядзіць у гародзе, каіпанічыць, а следу німа (Кароткавічы, Жлоб.); Бульбу сначала капанічаць, a тагда ўжа разганяюць канём (Хізы, Ветк.+Багданавіцы, Карм.; Залессе, Чач.; Пясчанікі, Жытк.). Параўн. крысаць. КАПАРА'ЦЬ незак. капаць. У нас учора ўжэ капарал! бульбу (Амельна, Раг.). КАПАЦЕ'ЦЬ незак. бегчы. Во толькі пашоў, ня ўспеў я i пайсці, a ён ужо капаціць ва ўсю (Быч, Карм.). КА'ПАЧКА ж. капелька. У часы папала капачка вады, i яны стаяць (Паляна, Б.-Каш.). Параўн. капка, капялька. КАПА'ЧКА I ж., тое, што капаніца. Нада.навастрыць. капачку, а то вельмі тупая -(Іванаўка, Хойн.); Вазьмі ў суседкі капачку, удваіх хутчэй зробім (Карма, Добр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзямянкі, капаваць, капанщы, капараць, капацець, капўюць
12 👁
 ◀  / 146  ▶