Старонка 66
◀ / 146 ▶
ша начынае цвісці, і такі прыемны пах стаіць кругом (Саўгасная, Б.-Каш.). КАЛАМУТНІК м. ашуканец, падманшчык. Хваця табе, каламутніку, размусольваць тут (Буйнавічы, Маз.). КАЛАНІЦА ж. каламазь. Летам яна, ета каланіца, яшчэ добрая, а зімой як замерзне, хоць трактарам зварухай (Быч, Карм.). Параўн. каломазь. КАЛАНТЫРА ж. сварка. Такая калантыра ў хаце (Грушаўка, Нар.). КАЛАСАВІК м. грыб. У жніво растуць каласавікі (Барталамееўка, Ветк.). КАЛАСАВІНА ж. адыходы (пасля малацьбы). Атходы послі маладзьбы называюць каласавіна (Стаўбун, Ветк.). КАЛАТНЯ ж., кулін. калатуша. Калатню зварым луччай заўтра (Залессе, Чач.). КАЛАТУШКА ж. таўкачык (для збівання масла). Калатушка недзе закінулася (Грабаў, Петр.); Зламалася калатушка, німа чым масла збіць (Неглюбка, Ветк.); малаток (драўляны). Калатушка ў плотніка, а кіянка ў столяра (Суткоў, Лоеўск.); Прынясі з хаты калатушку (Майскае, Жлоб.+Залессе, Чач.; Камаровічы, Петр.; Насовічы, Добр.). Параўн. кіёк у 3 знач., кіянка, крастравіна, круг. КАЛАЦІЦЬ незак. малаціць. Калаціць жыта — справа нялёгкая (Багданавічы, Карм.); Кладуць снапы і калоцяць цэпам (Баравікі, Светл.); трэсці (кулі, садавіну). Кулі нада калаціць (Марозавічы, Б.-Каш.); Снапы калоцяць, штоб пазвязываць у кулі (Літвінавічы, Карм.); Узаўтры ў калгасі будуць калаціць сад (Даманавічы, Калінк.); Калаціць яблыню не трэба (Дуброва, Петр.); Яблыкі калоцяць, калі поспеяць (Ручаёўка, Лоеўск.); растрасаць (гной, сена). Давайця пачнём ужо калаціць гной. Сённі сена калацілі (Літвінавічы, Чач.); перан. трэсці (пра ліхаманку). Ліхаманка яго калоціць (М. Аўцюкі, Калінк.); Усю ноч сына калаціла (Піркі, Браг.+Бабовічы, Гом.; Буйнавічы, Лельч.; Хутар, Светл.). КАЛАЧЫК м., бат. кветка (хатняя). Калачык еты вон у Варкі е (Піркі, Браг.). Параўн. калашнік. КАЛАЧЫНКА ж. амлет. Сянні здзелаю калачынку на снеданне (Быч, Карм.). Параўн. каўзулля, колотуша.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 146 ▶