КАЙДОБ м., тое, што кадаўб. Мы насушылі многа груш і засыпалі іх у кайдоб на зіму (Кузьмічы, Ельск.). Параўн. кадаўба, кадоўб, кадоўба, каўдоб.
КАЙСТРА ж. 1. торба. Цэлая кайстра сахару стаіць загатоўлена (Пясочная Буда, Добр.); Кайстра—торба для пастуха з хлебам (Лучыца, Петр.+Апанасаўка, Гом.; Балсуны, Ветк.; Буйнавічы, Маз.; Замосце, Калінк.; Капань, Рэч.; Паганцы, Светл.; Харомцы, Акц.); 2. мех. Кайстра напаўнялася пшаніцай (Стралкі, Раг.); Усып у кайстру мукі (Макарычы, Петр.); Накапала я бульбы да абеду пяць кайстр (Запясочнае, Маз.); Сёння за дзень я сама набрала чатыры добрыя кайстры бульбы (Буйнавічы, Маз.); 3. кошык. Я табе палажыла ў кайстру кусок хлеба з салам (Баравікі, Светл.). Параўн. кайсцерка.
КАЙСТРА ж. агонь, полымя. Амаль да самага вечара была відаць за вёскай яркая кайстра (Амелькаўшчына, Хойн.).
КАЙСТРА ж. кастрыца. Лён сёлета плахі, кайстра адна (Быч, Карм.); Послі церніцы палучаецца ета самая кайстра. Цэлыя горы кайстры ляжаць (Холмеч, Рэч.); Збяры кайстру і занясі ў хлеў (Дземяхі, Рэч.); Кайстрой добра хату ўцяпляць (Лукі, Жлоб.+Быч, Карм.; Грушаўка, Добр.; Майскае, Жлоб.; Нямкі, Ветк.). Параўн. кайсцерка, касцер.
КАЙСЦЕРКА ж., памянш. да кайстра. Пойдзеш кароў пасці, складзі ета ў кайсцерку, а там з'ясі (Ст. Лутава, Лоеўск.).
КАКАЛУША ж. чаромха. Какалуша ўжэ цвіце (Стаўбун, Ветк.). Параўн. калакалуша.
КАКЕТКА ж. танец. Какетка була ў нас шчэ, дзеўкі (Піркі, Браг.).
КАКОРА аг., перан. гультай. Ну й какора ж ён, на работу хоць гані (Бабовічы, Гом.).
КАКСАГЫЗНІЦА ж. даглядчыца (как-сагызу). Я каксагызніцай працую шмат год (Хільчыцы, Жытк.).
КАЛАВУРЫЦЬ незак. вартаваць. Я на печы пагрэюсь ды пайду калавурыць на ноч калхозныя амбары з хлебам (Заспа, Рэч.); Па парадку калавурылі калгаснаго двара (Турбінка, Маз.+Пераро ў, Жытк.; Прудок, Калінк.).
КАЛАГУМНІШЧА н. прыгуменне. Прамей ехаць калагумнішчам, а не па дарозе (Неглюбка, Ветк.).
КАЛАКАЛУША ж., тое, што какалуша. Калакалу-
76 👁