(Заспа, Рэч.); А ці вытрымаюць твае казлы такое палена? (Ломыш, Хойн.); Ну і мужчына — казлоў добрых не зробе (Асінаўка, Светл.); Прынясі казлы, дровы будам рэзаць (Піркі, Браг.+Вышалаў, Петр.; Неглюбка, Ветк.; Пясчанікі, Жытк.).
КАЗЛЫ толькі мн., тое, што каза V. Брыгадзір абмервае казламі поле (Піркі, Браг.).
КАЗЛЫ толькі мн. казлякі. Казлы ў нас раслі і во зразу за гародамі, там лес колісь быў (Быч, Карм.); Чарвівых казлоў багата (Стаўбун, Ветк.); Дзеці пайшлі ў казлы (Асінаўка, Чач.+Хізы, Ветк.).
КАЗЛЫ толькі мн. 1. прыстасаванне (пад страхой для сушкі збожжа, травы). А ты пакладзі на казлы гэтую сухую траву (Буйнавічы, Маз.); 2. прыстасаванне (для лажання на дрэвы). Стань на казлы і паглядзі, як там пчолы (Харомцы, Акц.).
КАЗЛЮКА ж., тое, што каза V. Вазьмі казлюку ў дварэ і ідзі мужчынам памерай соткі, а я пайду на поле (Азяраны, Раг.).
КАЗЫТКА ж., заал. ласка. Учора папужала маіх хлапцоў казытка, дык больш во не пойдуць па каласы (Буйнавічы, Маз.).
КАЗЬЛЯЧОК м., тое, што казлы III. Кладуцца ж казьлячкі тыя на крышу (Піркі, Браг.).
КАЗЬНЯ ж. кара. Ды калі яна будзя ўжо па-настаяшчаму есці? Што за казьня такая? (Быч. Карм.).
КАЗЮК м. казяўка. Нема места, дый адкуль ўзяліся гэтыя казюкі (Макарычы, Петр.). Параўн. казюка.
КАЗЮКА ж., тое, што казюк. З вугла выпаўзла казюка (Камаровічы, Петр.).
КАЗЮЛЬКА ж., тое, што каза V. Мераюць зямлю казюлькамі. На гектар пяцьсот казюлек. Адна казюлька два метры (Хізы, Ветк.). Параўн. казёл III у I знач., козка.
КАЗЯНЁНАК м., памянш. да казёл I. Наша каза аказіла двух казянят (Бабовічы, Гом.). Параўн. казлінёнак (казлянёнак), казянятка.
КАЗЯНІЦЦА зак. акаціцца. Каза ўчора казянілася (Неглюбка, Ветк.).
КАЗЯНЯТКА н., памянш. да казёл I. Наша каза аказіла двух казянятак (Бабовічы, Гом.). Параўн. казлінёнак (казлянёнак), казянёнак.
КАЗЯРНІК зборн. стрэлкі. Вясною казярнік зацвітае белым цветам (Грушаўка, Нар.).
80 👁