ле остаецца (Падворак, Лельч.); Палявы хвошч ёлачкай завуць (Марозавічы, Б.-Каш.).
ЁЛЦА абрад. н. кветка, якой убіраецца хата маладой у дзень вяселля. Гарнае ёлца мы ёй зрабілі (Піркі, Браг.).
ЁМАЧНІК (ёмашнік) м. чапяльнік. Ёмачнік кароткі, каб трохі хаця даўжэйшы, дак можа б і дастала скавараду (Іванаўка, Хойн.); Вось прыдзеш позна, дак ёмашнікам па спіне працягну (Марозавічы, Б.-Каш.+Бабовічы, Гом.; Іванаўка, Хойн.; Любань, Б.-Каш.).
ЁМКА прысл. заўзята. А я ёмка гуляла, пакамест ногі не забалелі (Заходы, Рэч.).
ЁМКА ж. чапяла. Хапаеш скавараду рукамі, а ёмка наша дзе? (Крыўск, Б.-Каш.); Што, няма ёмкі, што ты скавараду рукамі бярэш? (Перароў, Жытк.); Ёмку ў камешніку паставіла (Славань, Светл.); Вуймала сённі блінец ёмкай (Навінкі, Калінк.+Амелькаўшчына, Карчовае, Тульгавічы, Хвойнае, Хойн.; Антонаў, Ельск.; Апанасаўка, Маркавічы, Целяшы, Гом.; Астрагляды, Піркі, Браг.; Багунічы, Заходы, Лельч.; Баравікі, Светл.; Вазон, Сяўкі, Р.-Бурыцкая, Лоеўск.; Галоўчыцы, Будкі, Вуглы, Нар.; Горваль, Заспа, Краснае, Рэч.; Грабаўка, Грушаўка, Гом.; Жгунь, Насовічы, Добр.; Забалоцце, Раг.; Запясочнае, Злодзін, Махновічы, Маз.; Камаровічы, Макарычы, Навасёлкі, Петр.; Кароткавічы, Мормаль, Жлоб.; К.-Балсуны, Ухоў, Ветк.; Н.-Дуброўка, Акц.; Пясчанкі, Жытк.; Салтанаўка, Уваравічы, Б.-Каш.).
ЁМКІ прым. спрытны, удалы, здаровы, моцны. Ёмкі хлопец нашоўся (жаніх) (Харошаўка, Добр.); Унук наш хлопец ёмкі (Быч, Карм.); Вілашнік ёмкі (Васільеўка, Гом.); То ж ёмкая дзеўка была (Палессе, Чач.); Я ў маладосці дужа любіла ёмкага хлопца (Крыўск., Б.-Каш.); Майму ёмкаму сыну пашанцавала жаніцца на ўмелай дзяўчыні (Мормаль, Жлоб.).
ЁР'Я н., толькі адз., зборн. лахманы. Вазьмі тоя ёр'я і аддай каравашніку (Быч, Карм.).
ЁСЦЯКА тое, што е. А ў гародзе маём ёсцяка і бульба і капуста (Стаўбун, Ветк.); Ёсцяка што з'есці (Холмеч, Рэч.; Грушаўка, Церах.; Кабанаўка, Жлоб.; Крыўск, Б.-Каш.; Стаўбун, Ветк.; Сяўкі, Лоеўск.; Хальч, Гом.; Холмеч, Рэч.). Параўн. ёсека, ёсцяка.
ЁЎЧЫК м. сініца. На галіну яблані сеў ёўчык (Ліпляны, Лельч.).
86 👁