ЕНЬНІ займ. той. О, бач, як жукі ў хлараквосту: еньні жывы, еньні падох (Грушаўка, Нар.).
ЕСЕКА тое, што е. Есека ў мяне крыху сала (Камаровічы, Петр.); Добрая жытка настала, есека ўсёго, чого душа бажае (Бярэзнікі, Жытк.). Параўн. е, есьцяка, ёсьцяка.
ЕСТЫ займ. гэты. З естага я пашыю зіятку (Васільеўка, Гом.); Без естага нельзя (Холмеч, Рэч.); Так намучыліся з естым дамерам (Стаўбун, Ветк.+Кабанаўка, Жлоб.). Параўн. еты.
ЕСЬЦЯКА тое, што е. Калі есьцяка запас, дак жыць можна, так я скажу (Горвань, Рэч.). Параўн. есека, ёсьцяка.
ЕТТАКА (еттэка) прысл. тут. Пастаўце, кумка, еттака. Еттэка добрае пшэніца расце (Перароў, Жытк.).
ЕТЫ займ., тое, што есты. Еты катух якраз яму (Стаўбун, Ветк.); Той мой мужык быў ні такі, а еты скупота нейкі (Перадавая, Раг.); Ужо етыя дзеці носяцца як угарэлыя (Б.-Люшава, Добр.+Антонаўка, Пракопаўка, Добр.; Кабанаўка, Жлоб.; Холмеч, Рэч.; Літвінавічы, Карм.; Ухоў, Ветк.; Холмеч, Рэч.).
Ё
ЁДАСЦЬ ж. толькі адз. пранізлівая сырасць, холад (пра паветра). Ой, ёдасць такая на дварэ (Быч, Карм.).
ЁДКІ прым. пранізліва халодны. Вада такая ёдкая, нельзя памыцца (Стаўбун, Ветк.).
ЁЖЫК м. вожык. Быў у мяне ёжык (Бабовічы, Гом.); Ёжыкі ў нас водзяцца (Засінцы, Ельск.+Дзямянкі, Добр.; Забалоцце, Патапаўка, Б.-Каш.; Піркі, Браг.; Халочча, Чач.; Холмеч, Рэч.); перан. прычоска (мужчынская). Стары, а падстрыгся пад ёжык (Заспа, Рэч.+Багданавічы, Карм.; Залессе, Рэч.; Кавака, Рафалаў, Браг.; Касцюкоўка, Гом.; Лучын, Раг.; Ручаёўка, Лоеўск.).
ЁЖЫКАВЫ прым. вожыкавы. У глому ёжыкавые берлогі (Засінцы, Ельск.). Параўн. ёжычы.
ЁЖЫЧЫ прым., тое, што ёжыкавы. Ёжычыя іголкі вельмі колкія (Карчовае, Хойн.).
ЁЛАЧКА ж. хвошч (палявы). Штоб мне далі другіе соткі, дзе нема ёлачкі, а то з ёю от картоплі аднэ бадыл
75 👁