II. ЛЕКСІКАГРАФІЯ
МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОЎНІКА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ*
Е
Е дап. дз. ёсць. У нас ё карова (Ліхаўня, Нар.+Стаўбун, Ветк.). Параўн. ёсека, ёсьцяка, ёсьцяка.
ЕДКІ прым. востры. Каса ў мяне ёдкая такая (Баравікі, Светл.).
ЕДКІ прым. ядомы (пра сена). Такога ёдкага сена накасіла (Піркі, Браг.).
ЕЖАНЁ н. дзіцянё вожыка. Пабегла ежанё. Якая ў яго прыгожанькая муска (Харчовае, Хойн.). Параўн. ежанёнак, ежаня, ежанятка.
ЕЖАНЁНАК м., тое, што ежанё. Зразу ежанёнак не калючы (Хізы, Ветк.+Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. ежанё, ежаня, ежанятка.
ЕЖАНЯ н., тое, што ежанё. Ежаня піло толькі малако. Аднойчы яжыху з вельмі маленькім ежанём бачылі (Баравікі, Светл.). Параўн. ежанё, ежанёнак, ежанятка.
ЕЖАНЯТКА н., памянш. да ежанё. А наша ежанятка ўжэ малако п'е (Піркі, Браг.).
ЕЖАЧКА ж. самка вожыка. У нас і вожыкаў, і ежачак, і ежанят багата тут е (Ручаёўка, Лоеўск.).
ЕЛЬЦЫ толькі мн., абрад. пучок, сноп канопляў ці букет кветак. Як забіраюць маладую ў камору, ёльцы закідаюць на стрэху (Рагі, Гом.).
ЕЛЯНЕЦ м. ядловец. У нас елянец не расце, але я знаю, што такая расліна е (Баравікі, Светл.).
ЕЛКАТА ж. ёлкасць. Была бы смачна, да ялчыць, елката (Баравікі, Светл.).
ЕМЯЛА ж. трава. Емяла ў пушчы расце, сена з яе добрае (Гармавічы, Жлоб.).
* Матэрыялы для слоўніка падрыхтавалі: В. І. Мядзведзева, Л. В. Цэхановіч (літары Е — Ж), В. А. Горленка, Д. А. Лявончанка (З — І), У. В. Анічэнка, А. П. Бадалей (К).
104 👁