Ж
ЖАБЕЧЫ прым. жабіны. Жабечая ікра пад відам як рыб'я, а етая чорненькая, як з канаплянага семені, лентамі (Холмеч, Рэч.).
ЖАБІЦЦА незак. карабаціцца. І чуць не ўсе новыя дошчачкі жабяцца (Халочча, Чач.).
ЖАБНІЦА ж., бат. трава (лекавая). Вып'еш настойку жабніцы і хваробу як рукой зняло (Быч, Карм.).
ЖАВАКА ж. жвачка. Карову летась прырэзалі: захварэла, нешта жавакі не жавала (Шарын, Ельск.); Карова жуе жаваку (Ст. Дуброва, Акц.). Параўн. жавачка, жавяка, жвака, жванка, жвяка, жуйка, жуяка.
ЖАВАЧКА ж., тое, што жавака. Бывае бальная (карова), паганэ з'есць, тады не жуе жавачку (Засінцы, Ельск.). Параўн. жавака, жавяка, жвака, жванка, жвяка, жуяка.
ЖАВІНА ж., бат. ажына. Вот варэння з жавіны добрая (Стаўбун, Ветк.); У нас пра жавіну мала хто ведае (Бабовічы, Гом.+Неглюбка, Ветк.).
ЖАВІННІК м., зборн., бат. ажыннік. Жавіннік пасох (Стаўбун, Ветк.).
ЖАВЯКА ж., тое, што жавака. Карова жуе жавяку (Лядцы, Светл.). Параўн. жавачка, жавяка, жвака, жванка, жвяка, жуйка, жуяка.
ЖАГА ж. пякотка. Як жага печэ, то трэба сказаць тры разы: «Ой, ты, жага, не печы, спеку цебе ў печы» (Бярэзнікі, Жытк.). Параўн. жога.
ЖАГАЎКА (жагалка) ж. 1. шчупак (невялікі). Чаго ты круцішся, як жагаўка? (Углы, Ельск.). Параўн. жаглак. 2. перан. непаседа. От, ета жагалка бегая тут (Грушаўка, Добр.).
ЖАГЛАК м., тое, што жагаўка 1. Выцегнуў жаглака малога і рад (Бабовічы, Гом.).
ЖАГЛЯЎКА ж. мурашка. Улезла ў рукаў жагляўка і кусае (Пясчанікі, Жытк.).
ЖАДОБІЦЦА незак. карцець. Жадобіцца цябе здзелаць гэта (Баравікі, Светл.).
ЖАДОБНІЧАЦЬ незак. шкадаваць. Чаго ты ўсё жадобнічаеш, нада такім не быць (Крыўка, Раг.).
ЖАК м., рыб. нерат. Жак імея пяць абручоў (Хізы, Ветк.); Пастаў жак на рыбу (Грушаўка, Нар.); Поўны жак рыбы налезло (Ліхаўня, Нар.+Антонаў, Ельск.; Ба
82 👁