кабыла (Палессе, Чач.+Уць, Добр.; Шылавічы, Б.-Каш.). Параўн. кабула.
КАБЫЛКА ж. памянш. да кабыла II. Высыпалася кабылка ў печы (Майскае, Жлоб.+Уць, Добр.; Шылавічы, Б.-Каш.).
КАБЫЛКА ж., тое, што кабулка. У адну кабылку кідаюць адну нітку, вельмі надаедлівая работа (Караваньічы, Рэч.).
КАБЫЛКІ толькі мн., тое, што кабылка II. У кабылкі накідаюць ніткі (Марозавічы, Б.-Каш.).
КАБЫЛЫ толькі мн. від грыбоў. Кабылы, як сыраежкі паджараныя, здаровыя (Баравікі, Светл.).
КАБЯК м. баран. Зблудзіўся мой кабяк (Дзям'янкі, Добр.).
КАВАКА ж. луста (хлеба). Занясі ў поле бацьку каваку хлеба (Дзям'янкі, Добр.).
КАВЕННІК м. вугал (каля печы). Венік стаіць у кавенніку (Вятчын, Жытк.). Параўн. кавешнік, камешнік, качарэжнік у 1 знач., качырэжнік (качэрэжнік), кувенік.
КАВЕНЬКА ж. кульба. Дзед Сідар пры хадзьбе апіраўся на кавенькі (Углы, Ельск.). Параўн. куцобка.
КАВЕНЯ ж. качарга. А дзе ш ето кавеню задзелі? (Грабаў, Петр.). Параўн. кавяня, каменя, камяня, кацуба, кулюка.
КАВЕРТ м. вір. Не лезь туды, там каверт (Асавец, (Маз.). Параўн. круг VII, круча II.
КАВЕШНІК м., тое, што кавеннік. Чаго ты веніка кінула, пастаў его ў кавешнік (Калінічы, Нар.); Кавяня стаіць у кавешніку (Іванаўка, Хойн.+Антонаў, Ельск.; Ляскавічы, Петр.; Цешкаў, Нар.). Параўн. камешнік, качарэжнік у 1 знач., качырэжнік (качэрэжнік), кувенік.
КАВЫЛКА ж. прылада для вымярэння плошчы (2 метры). Раней плошчу вымяралі толькі кавылкаю (Баравікі, Светл.).
КАВЯНЯ ж., тое, што кавеня. Возьмеш кавяню да жар заграбеш у групцэ (Харомцы, Акц.); Хай толькі прыдзе. Так кавянёй і перацягну (Мілашэвічы, Лельч.+Астрагляды, Браг.). Параўн. каменя, камяня, кацуба, кулюка.
КАГАЛЬНЫ прым. пашыраны. Вам трэба кагальные хваміліі? (Аравічы, Хойн.).
КАГАНКА ж. міска (драўляная). А што было дзе-
77 👁