лаць, калі пасуды ні было, то с каганкі так елі, што за вушамі трашчала, а ціпер усе на тарелачцы паднясі (Р. Бурыцкая, Лоеўск.). Параўн. каранёўка, каўган, каўганка у 1 знач., коган.
КАГАТА ж. стог. Кагату замачыла вадой (Нісімкавічы, Чач.).
КАГУТ м. певень. Ва ўсіх дварах быў чуваць спеў кагутуноў (Камаровічы, Петр.).
КАДАЎБ м. бочка (драўляная). Кадаўб часцей усяго з ясеня рабілі (Іванаўка, Хойн.); А мы тады соль насыпалі ў кадаўб (Запясочнае, Лельч.); У Аўдоцці ў кладоўцы стаіць мо тры кадаўбы з мукою (Пясчанікі, Жытк.+Камаровічы, Петр.); От калісь стольки кадаўбаў у мене було (Піркі, Браг.). Параўн. кадаўба у 1 знач., кадоўб, кадоўба, кадуб, кайдоб, каўдоб.
КАДАЎБА ж. 1. тое, што кадаўб. Насыпалі ў кадаўбу мукі (Капань, Рэч.); Калі кадаўба без клёпак, то ў ёй збожжа (Краснае, Рэч.); 2. ступка. Ета, во ўздор таўклі ў кадаўбі (Барталамееўка, Ветк.). Параўн. кадоўб, кадоўба, кадуб, кайдоб, каўдоб.
КАДАЎБА ж. 1. сажалка. У кадаўбе язя злавіў (Прудок, Калінк.); 2. выбоіна (на дарозе). Кадаўбу паўбівалі на дарозе (Прудок, Калінк.); 3. кар'ер. Торх капалі, дак кадаўба асталася (Палессе, Чач.). Параўн. кадоўб, катавіна.
КАДОЎБ м. тое, што кадаўб. Без кадоўба абыйсцісь можна (Галоўчыцы, Нар.). Параўн. кадаўба, кадоўба, кадуб, кайдоб, каўдоб.
КАДОЎБ м., тое, што кадаўба. Дзеці пайшлі купацца ў кадоўб (Антонаў, Ельск.).
КАДОЎБА ж., тое, што кадаўб. Ссыпем гэтае зерне ў кадоўбу (Баравікі, Светл.). Параўн. кадаўба, кадоўб, кадуб, кайдоб, каўдоб.
КАДУБ м., тое, што кадаўб. Адзыч мне кадуб, хачу заліць сваё плацце (Аравічы, Хойн.). Параўн. кадаўба, кадоўб, кадоўба, кайдоб, каўдоб.
КАДУК м. лясун, чорт. Не палохай мяне сваім кадуком, бо я не думаю яго баяцца — я не с пуглівых (Буйнавічы, Маз.).
КАЕТ (каёт) ж. сшытак. У каёце я так пісала, што люба глянуць було (Буйнавічы, Маз.); Ідзі і вазьмі каёт у лаўцы (Запясочнае, Маз.).
КАЖАНЁ н., памянш. да кажан. Кажанё маленькае
84 👁