Гом.; Карма. Добр.; Косаль, Карм.; Меркулавічы, Чач.; Неглюбка, Ветк.; Раманавічы, Гом.).
ІСТОБКА ж. стопка, варыўня. Варыва маё ўсё ў істопцы стаіць (Быч, Карм.).
ІСТОПКА ж. насціл (у гумне з жэрдак). А ета такія жэрдкі ў гумне, на якія кладзецца сена, завом істопка (Быч, Карм.).
ІЧЫК м., заал. птушка (лесавы свістун). Ічык вядзецца на балоце і нясецца пад купінай (Лядцы, Светл.).
К
КАБАК м. гарбуз. У нас на вышках цэлых сто кабакоў спела (Стары Хутар, Светл.).
КАБАН м. 1. кныр. Даўней дык у нашай вёсцы была вуйма кнуроў. Звалі іх кабаны (Крушынаўка, Раг.+Неглюбка, Ветк.); 2. парсюк. Нешта наш кабан нічога ні есь (Каравацічы, Рэч.); Як харошы кабан, дак па пуду ў месяц прыбывае (Лядцы, Светл.); Нада даць кабану, ато ўвесь катух разломіць (Крушынаўка, Раг.+Бабовічы, Гом.; Неглюбка, Ветк.); 3. дзік. На кабана аднаму іці страшна (Піркі, Браг.).
КАБАН м. скляпенне (у печы). У печы кабан высыпаўся (Майскае, Жлоб.+Углы, Ельск.). Параўн. кабула, кабыла.
КАБАСЬ выкл. пазыўное слова кабана. У нас усяк гавораць, а я «кабась-кабась-кабась» (Халочча, Чач.+ Марозавічы, Б.-Каш.; М. Аўцюкі, Калінк.).
КАБАТ м. кофта (без рукавоў). У кабаце і ў холад цёпла (Мушычы, Акц.). Параўн. карсетка (карсэтка).
КАБАЦІК м., памянш. да кабат. Адзень свой кабацік, каб цяплей было (Навасёлкі, Петр.); Баба Ганна свайму ўнуку Толіку добры кабацік пашыла (Радкоў, Акц.).
КАБУЛА ж., тое, што кабан. Толькі сёння заўважыла, што кабула ў печы пачала распадацца (Амелькаўшчына, Хойн.). Параўн. кабыла.
КАБУЛКА ж. вочка (у ніце). Гледзі ж, не пропусці зноў кабулку (Тонеж, Лельч.).
КАБЫЛА ж. самка (каня). Запражы кабылу ў калёсы (Каравацічы, Рэч.).
КАБЫЛА ж., тое, што кабан. Развалілася мая
77 👁