ІКАТНІК м., бат. гарліца. Ікатнік на лугу набалей расцець (Марозавічы, Б.-Каш.).
ІКЛЫ толькі мн. клыкі. Іклы вырываць трэба ў свіней, бо ены ім мешаюць есці (Холмеч, Рэч.); Кныр падарваў йікламі пітуха на кускі (Чарняцін, Б.-Каш.); У дзікага кабана вялікія іклы (Млынок, Ельск.+Бабовічы, Гом.; Лукі, Жлоб.; Марозавічы, Б.-Каш.; Навінкі, Калінк.; Рафалаў, Браг.; Піркі, Браг.; Тураў, Гом.).
ІКОТКА ж., тое, што ікавіца. Ікотка такая бальшая ўзяла (Забалацце, Раг.). Параўн. ікалка, ікаўка.
ІКРЫ толькі мн. галёнка. Ой, жырныя ногі ж у яго— аж й ікры трасуцца (Палессе, Чач.); Нахадзілася, што ікры мае баляць (Бабовічы, Гом.+Ваевода, Гом.; Рафалаў, Браг.).
ІЛЬНІШЧА н. поле (дзе рос лён). Лён возяць на сенажаць ці на ільнішча і рассцілаюць (Баравікі, Светл.); Ільнішча засеялі ў гэтым годзе бульбай (Запясочча, Жытк.+Бабовічы, Гом.; Гармавічы, Жлоб.; Калінік, Хойн.; Майскае, Жлоб.; Неглюбка, Ветк.; Чырвоная Паляна, Б.-Каш.). Параўн. ільнянішча.
ІЛЬНЯНІШЧА н., тое, што ільнішча. Ільнянішча ўсегда будзе чыстае (Бывалькі, Рэч.); Ільнянішча бульбай засеялі (Шарпілаўка, Гом.).
ІМБРЫЧАК м. чайніца. Я ж заварыў чаю поўны імбрычак, няўжо ўжэ няма? (Заспа, Рэч.).
ІМГЛЕЦІК м., кул. амлет. У нас сённі смачны імглёцік мама зжарыла (Асінаўка, Чач.).
ІМШЭЛЬ м. дождж (дробны). Цэлы дзень імшэль, нікуды не вылезці (Быч, Карм.).
ІНБАР м. клець. Ета ж во як у нас клець, калісь казалі інбар (Барталамееўка, Ветк.).
ІНДЗЮЧКА ж. індычка. Няма чаго казаць, мяса ў індзючкі мяккае, сакавітае (Б.-Крушынаўка, Раг.+Піркі, Браг.; Ручаёўка, Лоеўск.; Халочча, Чач.).
ІРВОТА ж. рвота. У майго Адаські такая ірвота падхапілась (Буйнавічы, Лельч.); І што такое са мной, што ні з'ем, ірвота і ўсё (Клясаў, Петр.+Марозавічы, Б.-Каш.; Хутар, Светл.).
ІСТКІ толькі мн. ніткі утка. Істак многа засталося (Халочча, Чач.).
ІСТРУБ м. зруб. Здзелалі ўжо іструб (Бабовічы, Гом.); На іструбе сядзяць плотнікі і есці не ідуць. У нас і цяпер багата іструбаў (Забалацце, Раг.+Зялёныя Лукі,
79 👁