ЗУБЕ'Ц м. расток. От у етага зубец войстраныкі, a ў етаіга — не (Шаріпілаўка, Гом.); Глядзі вунь, якія вялікія зубцы ў агуркоў (Даманавічы, Калінк.), ЗУБКЦЬ незак. насякаць. Серп зубіць ужо нада, к навалю пайду (Марозавічы, Б.-Каш.).. ЗУБКАВА'ТЫ прым. сыраваты..Боршч мала ста#ў у печы, ён будзе яшчэ зубкаваты (Баравікі, Светл.). ЗУ'БЛЕНКА ж. цыгарка. Вынь ты ету зублянку з рота (Дзвіжкі, Ельск.-)-Камаровічы, Петр.). ЗУБРАНЁ'НАК м. зубранё. Зубранёнак саеаў сваю матку- а я ііцоў, ох i ўпужнуліся (Бабовічы, Гом.). Параўн. зубранок, зубранятка. ЗУБРАНО'К M; тое, што зубранёнак. Я век цражыла, а зубранка таго ні бачыла (Хізы, Ветк.). Параўн. зубранятка. - ЗУБРАНЯ'ТКА н., тое, што зубранёнак. Кожка ў зубранятка тоненькая, красівенькая (Насовічы, Добр.). IIaраўн. зубранок. ЗУ'БРАУКА ж., бат. трава. Зубраўка —пахучая траўка (Пагост, Жытк.); Зубраўку ў гарэлку дабаўляюць, пахнець добра (Марозавічы, Б.-Каш.). ЗУБРЬІ'ХА ж. самка зубра. Ты бачыў, пашла зубрыха з дівомі зубіранёнкамі (Бабовічы, Гом.); Зубірыхатая ўсегда ззаді ідзе, так шо ее не так легка ўбіць, як зубра (Аравічы, Хойн.-рЗабалацце, Раг.; Засінцы, Ельск.; Карчовае, Хойн.; Насовічы, Добр.; Неглюбка, Ветк.). ЗУБРЭ'Й м., толькі адз., бат. зябер. Зубрэй—ета канапелькі (Холмеч, Рэчу). ЗУГА'ЛША ж., тое, што завалша ў 2 знач. Абікаіпай зуігаліну на даму (Аоінаўіка, Чаў.).' Параўц., зугваліна:. ЗУГіВА'ЛІНА ж., тое, што заваліна ў 2 знач. Кругом хаты нада апкапаць зугваліну (Барталамееўка, Ветк.). Параўн. загаваліна, эугаліна. ЗУЁ'К м. перавозчык. Ідзіце, ідзіце, там зуёк вас перавязе (Каранёўка, Гом.). ЗУ'РКА прысл. горача. Ой, зурка на печы ляжаць, нала злазіць ужэ (Насоевічы, Добр.). Параўн. зырка. ЗЫ'ДЛІК м. зэдлік. Сядайце на зьідлік, ён чысцянькі (Салаўёў, Б.-Каш.). ЗЬІ'ЗАЛКА ж. лядзяш. Вунь пад страхою колькі зызалак вырасла за ноч (Багданавічы, Карм.). ЗЫ'ЗКА ж. крапіва. Ля плоту зызка расце, yce рукі паабрызкувала (Азяраны, Раг
Дадатковыя словы
зубленка, зубранбк, зубраука, зубрьіха, зугалша, зугіваліна, зыдлік, зьізалка, зўблянку, зўбраўка, зўбраўку, зўрка
13 👁