ЗАКУБРЫВАЦЬ незак., тое, што закубраваць. У нас гуркі маленькія зялёненькія закубрываюць (Пакалюбічы, Гом.). Параўн. закуброўваць.
ЗАКУКАРЭЧВАЦЬ незак. завіваць. Ты воласа свайго не закукарэчвала? (Быч., Карм.).
ЗАКУМКАЦЬ зак. закрумкаць. Стала цёпла, і жабы закумкалі (Запясочча, Жытк.). Жабы на дожч, мусіць, кумкаюць (Тульгавічы, Хойн.).
ЗАКУПІЦЬ зак. падкупіць. Што ж ты яго не закупіў, ён жа любіць хабар, дак мякчэйшы быў бы (Быч., Карм.).
ЗАКУСКА ж. закуска. А хто выпівае, давала закуску (Холмеч, Рэч.).
ЗАКУТАЦЬ зак. 1. захутаць. Закутай добра галаву, а то бач які мароз! (Палессе, Чач.); 2. уцяпліць. Трэба як мага лепей закутаць хату на зіму (Асінаўка, Чач.); 3. абгарадзіць. Наш хоць закутаў двор, дак цяпер спакойна (Капань, Рэч.+Славань, Светл.); 4. зачыніць (дзверы, акно, юшку). Закутай шчыльней дзверы, каб холад не йшоў (Стаўбун, Ветк.); Насця, закутай юшку (Жгуньская Буда, Добр.); Закутай печку, бо холадна ў хаці (Асінаўка, Чач.); 5. загнаць. Закутай свіней у пуню (Асінаўка, Чач.); Ідзі закутай у хлеў курэй; чыста гуркі выграблі (Шарпілаўка, Гом.).
ЗАЛАПАЦЬ зак., тое, што загапіць. За вечар усю кохту залапала (Навасёлкі, Петр.). Параўн. залапіць, заплотваць.
ЗАЛАПЛЕНЫ дзеепрым. зацыраваны. Залапленае месца зразу адрозніваецца (Нісімкавічы, Чач.).
ЗАЛАПІЦЬ зак., тое, што загапіць. Залапіла я ўжо кабата, можаш браць (Старажоўцы, Жытк.+Багданавічы, Карм.; Баравікі, Светл.; Марозавічы, Б.-Каш.; Неглюбка, Ветк.; Нісімкавічы, Чач.). Параўн. заплотваць.
ЗАЛАТАТЫСЯЧНІК м., бат. цвінтарэй. Залататысячнік па полю расце, галючачкі такія, а па іх розавые, светлые цветочкі, колісь венкі з іх плелі (Ручаёўка, Лоеўск.).
ЗАЛАТНІК м., анат. хвароба (маткі). Разам са мной ляжала ў бальніцы адна жэншчына, дак ёй падшывалі залатнік (Бабовічы, Гом.); Ат залатніка жывот пухне (Баравікі, Светл.+Забалацце, Раг.; Буйнавічы, Лельч.; Марозавічы, Б.-Каш.; Пярэдзелка, Лоеўск.; Хізы, Ветк.).
79 👁