Старонка 31
◀ / 146 ▶
ЗАЛАТНІ'К м., бат. буквіца. Трава ета залатнік, па зямле расцілаіцца, доўгая такая, ад жалудка яна (Хізы, Ветк.); У залатніка лісце небальшое, карэнчыкі-бублікі такія, ад жывата дзецям даём (Забалацце, Раг.). ЗАЛАТНІ'К м., устар. мера вагі. Купім, бувала, залатнік сахару ў горадзе, дык беражэш яго лепш, чым золата (Аравічы, Хойн.+Івакі, Добр.; Марозавічы, Б.-Каш.; Норкаўшчына, Карм.). ЗАЛАТУ'ХА ж., бат. фіялка. Ой, вілася залатуха здорава, жалі сярпамі (Хізы, Ветк.). ЗА'ЛЕЖ м. аблога. На етай залежы нічога не вырасце (Бывалькі, Рэч.); У нас цяпер німа заліжу, усё пашуць (Ліцвінавічы, Чач.). ЗАЛЕ'ЗНІК м. чыгун. У мяне асталося картопляў толькі на адзін залезнік (Бярэзнікі, Жытк.). ЗАЛЕ'ПУХА ж. завея. Такой залепухі даўно не было, от зіма! (Неглюбка, Ветк.). ЗАЛЕ'ТКАВЫ прым. мінулагодні. А ў мяне яшчэ есць залеткавае варэнне (Перароў, Жытк.); Я шчэ залеткавы лён не патрапала (Вышалаў, Петр.). ЗАЛІВА'ЦЦА незак. тлусцець. Прыбілі і кабанчыка, бо заліваўся ўжэ (Піркі, Браг.). ЗАЛІ'ВЕНЬ м. дождж (праліўны). Залівень як пайшоў, што й зярно пазношваў (Быч, Карм.). ЗАЛІЎНЫ' прым. праліўны. Заліўны дожч -- усё затопіць (Марозавічы, Б.-Каш.); затоплены. На заліўным лузе скрозь добрая трава (Ст. Буда, Б.-Каш.). ЗАЛІХВА'ЦКІ прым. удалы. А жаніх заліхвацкі! (Дубраўка, Добр.). ЗАЛО'ЗА ж. стрэмка. Загнаў залозу на ўвесь палец, дак ён цяпер пухне (Холмеч, Рэч.). ЗАЛО'МКА ж., тое, што завітак. У жыце нехта заломку зрабіў (Багданавічы, Карм.). Параўн. завітка, завіў, завіць, завой, закрута, закрутка I. ЗАЛО'ТА ж. непагадзь. Халодна вельмі, залота такая (Зялёныя Лукі, Гом.). ЗАЛЫ'БІЦЦА зак. заўсміхацца. Анюта сварылася з Нінай, а мужык ішоў, залыбіўся і пашоў у хату (Шылавічы, Б.-Каш.). ЗАЛЯ'ЗКА ж. рыдлёўка. Капала бульбу і паламала залязку (Шырокае, Б.-Каш.). Параўн. залязняк, заступ, зелязбўка, зелязняк. ЗАЛЯЗНЯ'К м., тое, што залязка. Мой сусед узяў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 146 ▶