ў хляве, разніцы няма. І з абапалкаў і з саломы робяць закоты (Хізы, Ветк.+Крынкі, Рэч.); 2. запруда. На рэчцы як дзе закота, дык тамака і стрымніца вялікая (Аравічы, Хойн.); 3. паркан. Калі сцяну на гарод з бярвенняў здзелаюць, дак кажуць, закоту паставілі (Барталамееўка, Ветк.).
ЗАКОТНІНА ж. брус (пад страпіламі). На закотніну вада не пападае, дак яна жыве даўжэй за хату (Янава, Ветк.).
ЗАКОЧВАЦЬ зак. зарастаць. Сапсаванае дрэва пачало ўжо закочваць (Тульгавічы, Хойн.).
ЗАКРАПІЦЬ зак., тое, што загапіць. Нявестка мая не закрапляе старую вопратку, а выкідае (Піркі, Браг.); Хоць бы дзірку ў плацці закрапіла (Ручаёўка, Лоеўск.). Параўн. залапаць, залапіць, заплотваць.
ЗАКРУТА ж., тое, што завітак. Зрабіла закруту і пабегла дадому (Халочча, Чач.). Параўн. закрутка.
ЗАКРУТКА ж. 1. тое, што завітак. Каб урадзіла добра, я сам закрутку зрабіў (Гарывада, Рэч.). Параўн. заломка; 2. вузел. Ніяк не развяжу етую закрутку (Лугавая Вірня, Жлоб.); Як пойдзе рабіць закруткі і выкруткі (Баравікі, Светл.).
ЗАКРУТКА ж., зашчапка. Закрутка паржавела ўжо ўся (Холмеч., Рэч.+Баравікі, Светл.; В. Нямкі, Ветк.); Вазьмі дзверы на закрутку (Камаровічы, Петр.).
ЗАКРУЦІЦЬ зак. зарэзаць. Заўтра вам, дзеўкі, куру закручу (Аравічы, Хойн.).
ЗАКРЫВАННЕ н. баранаванне. Пасля высеву гародніны мы робім закрыванне (Забалацце, Раг.). Параўн. закрыццё.
ЗАКРЫЛЛЕ н. месца (бакавое ў гумне). Ідзі ў закрылле снапы пабяры (Бабовічы, Гом.) Параўн. застаронак II.
ЗАКРЫЦЦЁ н., тое, што закрыванне. А мы перад вясной робім закрыццё ўзаранага на зіму поля (Піркі, Браг.).
ЗАКУБРАВАЦЬ незак. закрываць пасуду. Бала (бывала), закубруеш добра кадушку мёду і сядзіш год (Быч. Карм.). Параўн. закуброўваць, закубрываць.
ЗАКУБРОЎВАЦЬ незак., тое, што закубраваць. Агурцы закуброўваюць у банкі (Піркі, Браг.). Параўн. закубрываць.
77 👁