Старонка 28
◀ / 146 ▶
ЗАКІРХАЦЬ зак. закашляць. Пабегаў голы і закірхаў (Палессе, Чач.). ЗАКЛА н. месца (у вуглу плота). Закла ўсэ зарасло крапівой, навот плота не відно (Грушаўка, Нар.). ЗАКЛАДАНКА ж. посцілка. Ох, калісь ткалі красівыя закладанкі, у мяне няма ні адной, а то б я вам паказала (Забалацце, Раг.). ЗАКЛАДКА ж. складка. Чаго ты зрабіла такую закладку вялікую (Харомцы, Акц.). ЗАКЛАДЗІНЫ толькі мн. пачастунак (цесляроў). Учора закладзіны зрабілі (Халочча, Чач.); У нас на трэцім вянку п'юць закладзіны і грошы ў вугал кладуць (Стаўбун, Ветк. + Дзёрнавічы, Нар.; Кароткавічы, Жлоб.). ЗАКЛАСЦІ зак. аснаваць. Заклалі подруб, а цяпер работа весялей пойдзе (Халочча, Чач.); залажыць. Як залажыла ў горле, дык нечым было дыхаць (Піркі, Браг.). ЗАКЛЮГАЦЬ зак. закульгаць. Ты глядзі, як яна заклюгала (Харошаўка, Добр.). ЗАКЛЯКНУЦЬ зак. здранцвець. Без подушкі заклякне голова, зацячэ і зробіцца прутам (Грушаўка, Нар.); замёрзнуць. Так холадна ў хаце, шо вада заклякла ў вядрэ (Шарпілаўка, Гом.). ЗАКМЕЦІЦЬ зак. заўважыць. Я й не закмеціла, як каровы ў двор зайшлі (Будкі, Нар.). ЗАКОБАЦЬ зак. захаваць. Усё закобала на печку, што не знайшла і сваёй хусткі (Заспа, Нар.). ЗАКОВАНКА ж. дзіцяч. гульня-хованка. У нас у ету закованку й век гуляюць. Той, хто знайшоў — закоўвае, стукае па лаўцы і крычыць: «Кую-кую!» (Пясчанікі, Жытк.). Параўн. застукала. ЗАКОМІН м. прамежак (паміж комінам і сцяной). У закомін лучыну ўсё клалі раней (Бабовічы, Гом.). Параўн. закомінак. ЗАКОМІНАК м., тое, што закомін. На закомінак ладыжкі кладом (Марозавічы, Б.-Каш.). ЗАКОМКА ж. замок. За хату ты ня бойся: я закомку павесіла (Буйнавічы, Маз.); Я павесіла закомку на лямку, а хтосьці вышмыргнуў (Крупка, Маз.). ЗАКОТ м., тое, што закат. У маёй печы добры закот (Уваравічы, Б.-Каш.). ЗАКОТА ж. тое, што забойка II. Закота і ў хаце і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 146 ▶