Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1976). Частка 2

 ◀  / 146  ▶ 
ЗА'ДАРГА ж. край (чаго-небудзъ). Глядзі, а то ўпадзе ўдюг, стаіць на задарзе (Хвойнае, Хойн.). ЗА'ДАУЖ м. душнік. Задаўж на ноч адкрываюць, каб паветра пчолам даць (Холмеч, Рэч.). ЗАДРАТАВА'ЦЬ зак. уцягнуць (дрот у лыч). Задратоўваецца парася, якое рые. Уцягнуць у лыч дроцік, кальцо, яно i не рые (Завайць, Нар.); Трэба хіба пазваць суседа, каб задратаваў парася (Дзвіжкі, Ельск.). ЗАДЖУБА'СЩЬ зак. зашыць. Ну i заджубасіла! (Палессе, Чач.). ЗАДЗЕ'ЛАЦЬ зак. запэцкаць. Дзе ты так кэпці задзёлаў? (Баравікі, Светл.). ЗАДЗГРА аг. чалавек (задзірлівы). Задзіра, пабіцца яму дай, хлебам не кармі (Халочча, Чач.+Баравікі, Светл.; Марозавічы, Б.-Кащ.; Піркі, Браг.; Холмеч, Рэч.). Параўн. задзірава, задзірака. ЗАДЗІРА'ВА аг., тое, што задзіра. Ну i задзірава еты Іван: ідзець i нікога не прапусціць (Хізы, Ветк.). Параўн. задзірака. ЗАДЗІРА'КА аг., тое, што задзіра. Такога задзіраку ўсебаяцца (Церахоўка, Добр.). ЗА'ДРАЖКА (задрыжка) ж. аканіца. Задражку ведер сарваў, нада паставіць на месца (Маркавічы, Гом.); Зачыні задрыжкі на ноч, а то вецер прама ў вокны, холадна будзе спаць( Шарпілаўка, Гом.+Заспа, Рэч.; Heглюбка, Ветк.). ЗАДУ'ШНЫ прым. прашы. Такі задушны, што прыкpa робіцца (Крыўск, Б.-Каш.). ЗАЖА'ЛЕЦЬ зак. смаліць. Каля агню грэліся, дык i не прыкиеціў, як зажалела целагрэйка збоку (Заспа, Рэч.+Задуб'е, Раг.; Шарпілаўка, Гом.); ЗАЖА'РКА ж., тое, што задабра. Мяса, наверна, пажалела, зажарка рэдкая сёння (Ст. Рудня, Жлоб.); Без зажаркі суп нясмачны (Церахоўка, Добр.), Параўн. заскварка,затаўка. ЗАЖА'РАНЬІ дзеепрым., кул. запраўлены. Есьце, дзеўкі, суп у мяне смачны, зажараны (Аравічы, Хойн.). ЗАЖА'ТАК м. сноп (першы зжаты). Зажатак прынесла i паставіла на прызьбе: «Няхай, кажа, yce бачаць, што жаць пачалі!» (Бабовічы, Гом.). Параўн. зажынак. ЗАЖМЕ'НІЦЬ зак. намазоліць, натрудзіць. Зажменіш, бывала, рукі за дзень, баляць, ды яшчэ i мазолі (Хізы, Ветк.+Грушаўка, Hap
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задарга, задауж, заджубасщь, задзелаць, задражка, задратаваць, задубе, задўшны, зажалець, зажараньі, зажменіць, прыкйеціў
15 👁
 ◀  / 146  ▶