Старонка 24
◀ / 146 ▶
ЗАГРАЗЕНКА ж. мурза. Вымый шыю, вечна ты ходзіш загразенкай (Антонаўка, Добр.). ЗАГРАЗЯНСКІ прым. запэцканы. І чаму ты ходзіш такая загразянская (Івашкавічы, Петр.). Параўн. замазурысты, замызганы. ЗАГРОБ м. вір. Загроб называюць таму, што ён круціць і заграбае, трэба добры плавец, штоб вуплуў (Аравічы, Хойн.); Дзевачка Юліна папала ў загроб (Шарпілаўка, Гом.). ЗАГРОБКА ж. засыпанне. Пасеяла на градзе гуркі, зрабіла загробку радоў (Халочча, Чач.+Баравікі, Светл.). ЗАГРУБКА ж. месца (за грубкай). У загрубку мы кладом дровы, трэскі (Асінаўка, Чач.). ЗАГРЭБКА ж. капец. Ты ўсё прыбядняешся, а ў самой поўная загрэбка з бульбай (Балсуны, Ветк.). ЗАГРЭХА ж. агрэх. Загрэха — ета нядобра, загрэхі застаюцца як плуг плоха паша, ці не можа чалавек пахаць (Баравікі, Светл.). ЗАГУБІЦЬ зак. згубіць. Загубіла грошы ўчора, дак от галасіла (Пера­роў, Жытк.); Загубілі карову, то пайшлі гуртам шукаць (Пясчанікі, Жытк.). ЗАГУГУЛЯ ж., кул. бабка (з бульбы). Загугуля — бабка бульбяная, што ў печы варыцца (Касцюкоўка, Гом.). ЗАДАБРА ж., кул. прыправа (да стравы). Дак ета ж і мяса, і сала, і ліст лаўровы,— усё ў месці задабра (Хізы, Ветк.). Параўн. зажарка, заскварка, затаўка. ЗАДАБРЫЦЬ зак., кул. заправіць. Варам усё абліла, да ў чугунок, да задабрыла і смачна так (Палессе, Чач.). ЗАДАВАКА аг. ганарлівец. Не гарадзі-ка ты лішняга тут, усе знаюць, што ты задавака первай маркі (Асінаўка, Чач.); Гэнты Акінчыц такі задавака, што смех сказаць, як ён не ў нас радзіўся (Багданавічы, Карм.+Баравікі, Светл.; Кароткавічы, Жлоб.; Марозавічы, Б.-Каш.; Халочча, Чач.; Холмеч, Рэч.). ЗАДАВАСТЫ прым. ганарлівы. Ох і задавасты ў суседа хлопец меншы (Каравацічы, Рэч.). ЗАДАВІЦЦА зак. павесіцца. Во Даша, зямля ёй пухам, на хату палезла, вожкі зачапіла за шыю і задавілася (Хізы, Ветк.). ЗАДАЛЕГОДЗЬ прысл., тое, што загадзей. Яна цяпер задалегодзь выбрала картоплі (Перароў, Жытк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 146 ▶