(Багданавічы, Карм.). Параўн. закрапіць, залапаць, залапіць, заплотваць.
ЗАГАРАДА ж. 1. загарода. Вабшчэ ў кажнага хазяіна харошага загарада для ската е (Суткоў, Лоеўск.); Я ужэ вугнала карову з хлева ў загараду (Ручаёўка, Лоеўск.+Бабовічы, Гом.; Бывалькі, Рэч.; Грышы, Ельск.: Халочча, Чач.; Хізы, Ветк.). Параўн. загон, заграда; 2. хлеў. Тавар у нас зімуе і летуе ў загарадзе (Навасёлкі, Петр.); 3. кветнік. Куры чыста выграблі ў загарадзе насенне, цяпер якія ж там цвяты будуць (Грушаўка, Добр.+Дзям'янкі, Добр.). Параўн. загон, заграда.
ЗАГАРАК м. гадзіннік. Завядзі загарак на сем гадзін (Палессе, Чач.).
ЗАГАРАНКА ж. прыгарка. Я вельмі люблю загаранкі і век збіраю з верху бульбы (Ляскавічы, Петр.).
ЗАГАРНУЦЬ зак. закапаць. Загарнула б яму, а то шчэ хтось ногі паломе (Грушаўка, Нар.).
ЗАГАРУСТА ж. беспарадак. Ото хату бяліла, то така загаруста, што не ўлезці (Мілашэвічы, Лельч.).
ЗАГАШНІК м. кашалёк. О, купіла ў лаўцы загашнік сабе (Шылавічы, Б.-Каш.).
ЗАГЛАМАЗДАЦЬ зак., тое, што забрытаць. Ужэ ты не загламаздаеш, таму што нічога не засталося і вожак няма (Тульгавічы, Хойн.). Параўн. заляйцаць.
ЗАГНЕСЦІ зак. забіць (парася). Якія там харчы, парасёнка загнялі, дык такое і сала (Быч, Карм.).
ЗАГНЕТ м. загнетак. Загнёт дзелаецца плоскі і роўны (Хізы, Ветк.); Вазьмі боршч, ён стаіць на загнёці (Сівенна, Ветк.). Параўн. загнётніца.
ЗАГНЕТНІЦА ж., тое, што загнет. Гарлачы сушым на загнётніцы (Асінаўка, Чач.).
ЗАГОН м. 1. тое, што загарада ў I знач. У нас як яшчур хадзіў, то зрабілі загон у полі і трымалі ў ім кароў, ажно пакуль каранцін не адмянілі (Сялец, Акц.); 2. участак (зямлі). Загоны розныя бываюць, у каго колькі сотак (Грычынавічы, Жытк.). Параўн. заграда.
ЗАГОНШЧЫК м., спец. памагаты. Загоншчыкі без ружжаў ходзяць, заганяюць звера, дзічыну і ўсё (Хізы, Ветк.).
ЗАГРАБАЦЬ зак. засыпаць. Заграбалі лункі ўчора ўсёй сям'ёю (Стара-Высокае, Ельск.+Капараўка, Рэч.).
ЗАГРАДА ж., тое, што загарада ў I знач. Загані карову ў заграду (Палессе, Чач.). Параўн. загон.
79 👁