рэй і загнала на куросанне (Шохаўка, Чач.+Літвінавічы, Карм.; Неглюбка, Ветк.).
КУРОТА ж., тое, што курава. Летась была така пілота, така курота (Грушаўка, Нар.).
КУРЦІК м. куртка (суконная). З аднаго сукна шылі курцікі (Быч, Карм.).
КУРЦІК м., заал. зімародак. Курцік вельмі красівы, але ж і пужлівы (Баравікі, Светл.).
КУРЧАНЯ н. кураня. Намоклі мае курчаняты, трэбо ўзяць у хату (Грушаўка, Нар.). Параўн. курчонак.
КУРЧАЦЬ незак., тое, што кумкаць. Рапуха курчыць на балоце (Баравікі, Светл.+Кароткавічы, Жлоб.; Ямпаль, Рэч.).
КУРЧОНАК м., тое, што курчаня. Аднаго курчонка німа (В. Нямкі, Ветк.).
КУРЫДЛА н. курэнне. Я ўжо хачу кінуць курыдла, але не магу (Ямпаль, Рэч.).
КУРЫНКА ж., тое, што куранка. Хаты раней былі без вокан, курынкі (Палессе, Чач.). Параўн. курніца.
КУСАКІ толькі мн. кавалкі (кішак). Ператапі кусакі (Неглюбка, Ветк.).
КУСАНІК м. агрызак (хлеба). Скот ё, дык кусанік не прападзе (Хізы, Ветк.); Не кідай кусанік на зямлю, а то рукі пераб'ю (Бабовічы, Гом.+Быч. Карм.; Дзям'янкі, Добр.).
КУСАЧЫ прым. куслівы (пра муху). Кусачыя мухі як агнём пякуць (Неглюбка, Ветк.).
КУСОЧНІЦА ж. жанчына-папрашайка. Ганна ета такая кусочніца, як старчыха (Шырокае, Б.-Каш.).
КУСТА ж. хуста. У магазіне і сёдні ёсць яшчэ невялікія кусты (Кароткавічы, Жлоб.).
КУСЮЛЬ-КУСЮЛЬ выкл. кось-кось. Жарабят завуць: кусюль-кусюль (Халочча, Чач.).
КУСЮЛЬКА аг., тое, што ксюлька. Вон які маленькі кусюлька (Зялёныя Лукі, Гом.); Кусюлька пабегла за кабілай (Дубраўка, Добр.); А мы на кабылі с кусюлькам сеялі бульбу (Патапаўка, Б.-Каш.).
КУТАЦЬ незак. гарадзіць (плот). Кутаў плот тры дні з жардзей (Забалацце, Раг.).
КУТНІК м., тое, што карнявік. У её кутнік да баліць (Холмеч, Рэч.); Мне кутнік вырвалі (Бабовічы, Гом.); У дзіцёнка ўжо і кутнікі паказаліся (Халочча, Чач.); Ад кутнікаў адны карэнні пааставаліся (Рафалаў,
79 👁