Старонка 141
◀ / 146 ▶
Браг.); У бабулі вырвалі бальныя кутнікі (Ваевода, Гом.+Баравікі, Светл.; Забалацце, Раг.; Марозавічы, Б.-Каш.; Хізы. Ветк.). КУТНІК м. 1. покуць. Любіў я на кутніку сядзець і расказаваць (Асавец, Маз.); 2. парог. Падрубі, Іван, кутнік, а то вельмі высокі (Махнавічы, Маз.). Стукнулася ў бані аб кутнік нагой, то шчэ чутна (Маньчыцы, Маз.+М. Аўцюкі, Калінк.). КУТНЫ прым. карэнны (зуб). Кутныя то ж крэпкія, гарныя такія зубы (Піркі, Браг.). КУТОХ м. фіранка. Да свята гаспадыні старанна пяруць кутохі, каб чыстыя павесіць на вокны (Антонаў, Ельск.). КУФРЫК м. кубак. На стале вунь куфрык стаіць (Дуброва, Лельч.). Параўн. кухлік у 1 знач., кухнік. КУХАЛЬ м. збан. Збяры ў большым кухалі сліўкі (Марозавічы, Б.-Каш.). КУХАРКІ на кухарках. На кукішках. Ногі баляць сядзець на кухарках (Ручаёўка, Лоеўск.). КУХЛІК м. 1. тое, што куфрык. Выпі з кухліка малака (Сяўкі, Лоеўск.); Набяры вады ў кухлік ды падай напіцца (Запясочнае, Маз.); На стале хлеб і малако ў кухліку (Багуцічы, Ельск.); У лаўцы кухлікі ёсць (Камаровічы, Петр.); 2. спарыш. Беленькі горшочак е з аднае ручкаю, е з двумя і зовуць кухліком (М. Аўцюкі, Калінк.); У кухліку вушка адбілася (Навасёлкі, Петр.); Параўн. кухнік. КУХМІСТРЫЦЬ незак. даглядаць. Як яна старанна вінаград кухмістрыла (Баравікі, Светл.). КУХНІК м., тое, што куфрык. Падай кухнік вады (Камаровічы, Петр.). Параўн. кухлік у 1 знач. КУХОР м. куфар. Кухор для молодой трэба зрабіць (Мілевічы, Жытк.). КУХТАЛЬ даць кухталя. Стукнуць кулаком. Як дам у плечы кухталя, то забудзешся, як цебе і завуць (Хобнае, Хойн.); Я надавала хлопцам кухталёў за тое, што яны ў сад улезлі (Марозавічы, Б.-Каш.). КУХТАЛЬНУЦЬ зак. стукнуць. Ідзі, абшурпанец, ато кухтальну добра (Лукі, Жлоб.+Халочча, Чач.; Быч, Карм.; Баравікі, Светл.). КУЦАХВОСТЫ прым. куртаты. У міне е трохі насення куцахвостай морквы (Забалацце, Раг.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 146 ▶