гарод, ня забудзь узяць курашку ці хоць сіта (Быч, Карм.).
КУРАШКА ж., бат. губа. Курашкі не вытрымліваюць сільнага марозу (Асінаўка, Чач.).
КУРДОПА ж. бульба. Начысці курдопы, наварым соланкі (Башыца, Б.-Каш.).
КУРДУПЕЛЬ аг. чалавек (малога росту). У цібе ні дачка, а курдупель нейкі (Барталамееўка, Ветк.).
КУРДУПЛЕНЬКІ прым. маленькі. Быў курдупленькі, дак маленькае і сала з кабанка было (Быч, Карм.).
КУР'ЁМЧАНЫ прым. мяты. Куды ты етае кур'ёмчанае плацце адзяеш (Неглюбка, Ветк.).
КУРКА ж., заал. птушка (вадзяная). Вадзяная курка вельмі маленькая (Навінкі, Калінк.); Курка вадзяная нясе дваццаць чатыры яечкі (Лядцы, Светл.+Кароткавічы, Жлоб.; Карчовае, Хойн.; Ліпляны, Лельч.+ +М. Аўцюкі, Калінк.).
КУРКА ж., памянш. да кура. Сусед прынёс цэлую карзіну курак (Пабеда, Ветк.).
КУРКОЎКА ж. стрэльба (з куркамі). Цяпер жэ бальшынство куркоўкі (Ручаёўка, Лоеўск.).
КУРКУЛЬ м. 1. чалавек (стары). Куркуль сядзіць на прызбе і грэецца на сонцы. Яму ніколі няма работы (Антонаў, Ельск.); 2. чалавек (заможны). У гэтых куркулей заўсёды ўсё ёсцяка (Хальч, Гом.).
КУРМЫШ м. гульня (у кошкі-мышкі). Хадземце гуляць у курмыша (Баравікі, Светл.).
КУРНІЦА ж., тое, што куранка. Раней хаты былі курніцы (Быч, Карм.). Параўн. курынка.
КУРНУЦЬ зак. прапаліць (у печы). Печ трохі курнё і пайшла на работу (В. Нямкі, Ветк.).
КУРНЯЎКАЦЬ незак. мяўкаць. Нешта кошка курняўкае, мо есці хоча (Навінкі, Калінк.+Зарэчча, Жлоб.; Піркі, Браг.).
КУРОВАЛАТ м. вароты (у канцы вёскі). Днём зачыняецца куровалат, каб скаціна не нарабіла шкоды ў полі (Барталамееўка, Ветк.).
КУРОСАДНЯ ж. седала. Зрабі новую куросадню, а то старая абвалілася (Халочча, Чач.); Дождж ідзе, а яны не ідуць у куросадню (Хізы, Ветк.+Азяраны, Раг.; Апанасаўка, Гом.; Дзям'янкі, Добр.; Саўгасная, Б.-Каш.). Параўн. куросанне.
КУРОСАННЕ н., тое, што куросадня. Накарміла ку
78 👁