Жытк.); У нашым калгасе пачалося жніва (Ломыш, Хойн.).
ЖНІЎНІК м., тое, што жнеўнік. Пасля жніва на жніўнік пускаюць скаціну (Дземяхі, Рэч.); Каровы пасвіліся на жніўніку (Белы Пераезд, Петр.+Астрагляды, Браг.; Пагоннае, Хойн.).
ЖНЯЯРКА ж., тое, што жачка. Адных тут тулькі жняярак не хватае (Пучын, Браг.).
ЖОГА ж., тое, што жага. Як з'ем кіселя, так і жога мучыць (Холмеч, Рэч.).
ЖОДНЫ прым. адзіны. Жодная мая дачка (Неглюбка, Ветк.).
ЖОК м. трава (лугавая). Жоку багата ля канавы, можна ўжэ жаць (Р.-Бурыцкая, Лоеўск.).
ЖОМ м., тое, што жмыка. Выграбі жом (Неглюбка, Ветк.). Параўн., жмых, жмыха, жмычка.
ЖОРВАН м. жорны. Жорван саўсім разваліўся (Багуцічы, Ельск.); Ці будзе каваліха малоць на сваім жорване (Увараравічы, Б.-Каш.). Параўн. жарнацёрка, жорваны, жорнавы.
ЖОРВАНЫ тое, што жорван. Раней жорваны былі (Піркі, Браг.); Бывала, із жорванаў каржа сьпячэш (Піркі, Браг.); Трэ жыто жорванамі ізмалоць (Грабаў, Петр.+Амелькаўшчына, Хойн.; Антонаў, Ельск.; Багуцічы, Ельск.; Галоўчыцы, Нар.; Заходы, Лельч.; Камаровічы, Петр.; Ляскавічы, Петр.). Параўн. жарнацёрка, жорнавы.
ЖОРНАВЫ тое, што жорван. Раней муку малолі ў жорнавах (Піркі, Браг.). Параўн. жарнацёрка, жорван, жорваны.
ЖОРАСЦЬ ж. жэрдка. Жорасці такія доўгія. Крыць хату трэба, ды жорасцяў няма (Кабанаўка, Жлоб.); 2. зборн. жэрдзе. Заўтра нарад на жорасць выпішу (Іскра, Чач.).
ЖУЖМА ж. 1. стос (паперы). На стале ляжала жужма паперы (Бярозкі, Браг.); 2. мноства. Жужма жукоў усюды (Неглюбка, Ветк.).
ЖУЙКА ж., тое, што жавака. Не жуе мая карова жуйкі (Забалоцце, Раг.). Параўн. жавака, жавачка, жавяка, жванка, жвяка, жуйка, жуяка.
ЖУЛАН м., заал. саракуш. Жулан — вельмі старожкая птушка. Калі падыдзеш да кубла, дык і ў галаву дзяўбе (Баравікі, Светл.).
76 👁