бялізны). У нас жлукта было дзеравянае (Касцюкоўка, Гом.); Дай мне свайго жлукта плацця пазаліць (Азяраны, Раг.+Антонаў, Багуцічы, Ельск.; Асінаўка, Чач.; Барталамееўка, Ветк.; Буда, Сафіеўка, Буйнавічы, Маз.; Гноеў, Хойн.; Горваль, Заспа, Рэч.; Грушаўка, Углы, Нар.; Жгунь, Добр.; Каваака, Браг.; Навасёлкі, Петр.; Пракопаўка, Добр.; Сівенка, Ветк.; Шырокае, Б.-Каш.); Жлукта — гэта ў нас дзежка без дна (Піркі, Браг.); Дзе наша жлукта стаіць (Быч, Карм.); Жлукту выдаўбавалі з ліпы (Холмеч, Рэч.); Вынуў з жлукты (Неглюбка, Ветк.); Калісь палатняные сарочкі залілі ў жлукце (Марозавічы, Б.-Каш.+Бабовічы, Гом.; Багданавічы, Карм.; Баравікі, Светл.; Запясочнае, Маз.; Кароткавічы, Жлоб.; Лужын, Раг.; Прыбыткі, Гом.; Холмеч, Рэч.; Ч.-Буда, Добр.).
ЖМАК м. жмут. Іван, прынясі жмак сена (Углы, Ельск.).
ЖМІНДА аг. чалавек (скупы, сквапны). Баба мая такая жмінда (Забалоцце, Раг.); Ты ўсяроўна жміндам і памрэш (Востраў, Раг.); Параўн. жмот.
ЖМОТ м., тое, што жмінда. Ну, і жмот ты, слоў больш нямашака (Багданавічы, Карм.).
ЖМЫКА ж. макуха. Жмыку аддаюць карове на корм (Башыца, Чач.). Параўн. жмых, жмыха, жмычка, жом.
ЖМЫХ м., тое, што жмыка. Масла выціскаюць, а жмых выкідваюць (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. жмыха, жмычка, жом.
ЖМЫХА (жмуха) ж., тое, што жмыка. Сёння ў мяне многа жмыхі. Жмыху можна есьці (Забалоцце, Раг.); Жмуху, ад екоі вужмуццэ олей, оддавалі товару (Заходы, Лельч.+Залессе, Чач.). Параўн. жмых, жмычка, жом.
ЖМЫЧКА ж., тое, што жмыка. Вельмі багата асталося жмычкі ў цябе (Навінкі, Калінк.).
ЖНЕЎНІК м. ржышча. Жнеўнік застаецца на полі, калі сажнуць жыта (Барталамееўка, Б. Нямкі, Ветк.). Параўн. жніўнік.
ЖНЕЧКА ж., тое, што жачка. Нямашака цяпера жнечак (Насовічы, Добр.). Параўн. жачка, жняярка.
ЖНІВА, жніво. Давай, кума, аддышам, а то ў жніву не аддышаш (Астрагляды, Браг.); Скора ўжэ і жніва наступяць (Калінін, Хойн.); Началіся жніва (Верасніца,
79 👁