Старонка 10
◀ / 146 ▶
калі ў глебе многа пяску, то і будзя жаўтапёсак (В. Стаўбун, Ветк.); Сёлята будзім сеяць на жаўтапёску (Бабовічы, Гом.); На тым жаўтапёску нічога не родзіць з роду (Чырвоная Паляна, Б.-Каш.). Параўн. жаўцяк. ЖАЎТАЧКА ж., мед. жаўтуха. Кажуць, што ў яго жаўтачка (Ломыш, Хойн.); Мая Волька балела жаўтачкай (Буйнавічы, Лельч.+Піркі, Браг.). ЖАЎТЛЯК (жаўкляк) м. гурок (жоўты). Хай гэтыя жаўтлякі на семяно ляжаць (Сямёнаўка, Рэч.+Бабовічы, Гом.; Даманавічы, Калінк.; Казялужжа, Хойн.; Харомцы, Акц.; Холмеч, Рэч.); Жаўкляк — гэта гурок пераспелы. Калі жаўклякі краснеюць, з іх вымаюць насенне (Піркі, Браг.); На насенне жаўкляка застаўляюць (Марозавічы, Б.-Каш.+Баравікі, Светл.; Гарлавічы, Жлоб.; Забалоцце, Раг.; Пярэдзелка, Лоеўск.). Параўн. жаўцяк. ЖАЎТУХА ж., бат. зялёнка. Сяголета многа жаўтух нарасло (Майскае, Жлоб.). ЖАЎТУШКА ж., заал. амялушка. Жаўтушкі ніколі не пяюць, яны толькі свішчуць (Піркі, Браг.). Параўн. жаўтыр. ЖАЎТЫР м., тое, што жаўтушка. Жаўтыр нясе яечкі ў ламаччы (Лядцы, Светл.). ЖАЎЦЯК м. тое, што жаўтляк. Сабрала жаўцякоў, жоўтых насенняў, у рэчку панясла (Залессе, Чач.); пясок (жоўты). Ня нада іці да жаўцяка, а то зямля рушыцца (Быч, Карм.). Параўн. жаўтапёсак. ЖАЧКА ж. жняя. Даўней цяжка було жачкам рукамі жаць (Калініна, Б.-Каш.). Параўн. жнечка, жняярка. ЖВАКА ж., тое, што жавака. Карова лежыць і жваку жуе, калі не жуе жвакі, то ена бальная (Ручаёўка, Лоеўск.). Параўн. жавака, жавачка, жавяка, жванка, жавяка, жуйка, жуяка. ЖВАНКА ж., тое, што жавака. Карова лежыць і жванку жуе (Ручаёўка, Лоеўск.). Параўн. жавака, жавачка, жавяка, жванка, жвяка, жуйка, жуяка. ЖВЭНЬКАЦЬ незак., зневаж. гаварыць (дакучліва). Вечна ты жвэнькаіш, што табе мала ўсіго (Амельна, Раг.). ЖВЯКА ж., тое, што жавака. Карова жуе жвяку (Углы, Браг.+Баравікі, Светл.). Параўн. жуйка. ЖЛУКТА н. (жлукта ж.) кадушка (для выпарвання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 146 ▶