ЖАРАНІКІ толькі мн. бульба (смажаная). Паелі боршч, а патом жаранікі (Хутча, Браг.).
ЖАРОНКА ж. грыбы (смажаныя). Лісічкі жараць і сыраежкі. Жаронка добрая, калі падсмажаная (Баравікі, Светл.).
ЖАРВАНАК ж. жаўранак. Ужо жарванкі даўно прыляцелі к нам (Навінкі, Калінк.); Жарванкі вясной прылятаюць (Навінкі, Калінк.). Параўн. жаўранка, жаўронак.
ЖАРНАЎШЧЫК м., устар. наладчык (жорнаў). Жорны рэдка вастрыў жарнаўшчык (Кароткавічы, Жлоб.+Неглюбка, Ветк.; Холмеч, Рэч.).
ЖАРНАЦЁРКА ж., устар. млын (ручны). Жарнацёрка была ў нас раней свая (Бабовічы, Гом.). Параўн. жорван, жорваны, жорнавы.
ЖАРНІК м. касцёр. Вось разгарыцца жарнік, добра сагрэемся (Каранёўка, Гом.).
ЖАРТУН м. жартаўнік. Ён быў вялікі жартун (Запясочча, Жытк.).
ЖАРЫ прым. рыжы, аранжавы. Плацце нейкае жарае, як ліса (Мормаль, Жлоб.); Руды ў жарага спрасіў: «Чым ты бараду красіў?» «Я на солнышке лежаў, угору бороду держаў» (Піркі, Браг.); Во якую я скацерку жарую купіла (Піркі, Браг.); Ці такія жарыя валасы растуць, мо зрабіла? (Піркі, Браг.).
ЖАЎКЛЯВЫ прым. жаўтлявы. Гуркі ўсе ўжэ жаўклявыя сталі (Баравое, Лельч.).
ЖАЎЛАЦЬ незак. крычаць. Ну, чаго яна ў цябе ўсё жаўлае і жаўлае (Хальч, Гом.).
ЖАЎНА ж., заал. жаўна. Жаўна есь пчолы (Лядцы, Светл.+Навінкі, Калінк.; Углы, Ельск.); перан. дзіця (крыклівае). Вось ужо жаўна, толькі сплюшчыла вочы і зноў крычыць (Хальч, Гом.).
ЖАЎРАНКА ж., тое, што жарванак. Асобінна ўранні жаўранка так пяе (Патапаўка, Б.-Каш.). Параўн. жарванак, жаўронак.
ЖАЎРОНАК м., тое, што жарванак. Жаўронак уецца к небу (Дзяржынск, Лельч.). Параўн. жарванак, жаўранка, жаўронак.
ЖАЎТАБРУШКА ж. птушка. Пабач, сколькі жаўтабрушак каля калхознага гумна кружыцца (Аравічы, Хойн.).
ЖАЎТАПЕСАК м., толькі адз. глеба (пясчаная). Ета
81 👁