Старонка 107
◀ / 146 ▶
КЛЯНОЎНІК м. зараснік (клёну). Кляноўнікаў у нас мала (Піркі, Браг.). КЛЯПАНІК м., кулін., тое, што кліпанік. Колькі грыбоў маладзенькіх прынеслі, можна кляпанікаў напякці (Р-Бурыцкая, Лоеўск.). КЛЯПАЦЬ незак. кляпаць (касу). Ужэ каса тупая, трэба кляпаць (Калінін., Хойн.). Калі каса затупіцца, дык яе бабкай клеплюць (Піркі, Браг.+Баравікі, Светл.; Марозавічы, Б.-Каш.; Насовічы, Добр.). КЛЯПАЦЬ незак. паклёпнічаць. Што ён там кляпае на мяне (Піркі, Браг.). КЛЯПЕНЬ ж. палачка (для віцця аборак, вяровак). Кляпень была зусім старая і зношаная (Багданавічы, Карм.). Параўн. кручок у 5 знач. КЛЯПЕЦ м. клявец. Вазьмі кляпец і забі цвік (Капань, Рэч.). Параўн. кляпок II. КЛЯПОК м. заткала. Дзе той кляпок дзеўся? (Бабовічы, Гом.). КЛЯПОК м., тое, што кляпец. Нада заказаць у кузні новы кляпок (Дзям'янкі, Добр.). КЛЯЦАК м. частка клямкі. Нада прасіць бацьку, каб кляцак загнуў, а то саўсім распраміўся (Рудня, Чач.). КЛЯШНЯ ж. калашына. Учора выдзелаў кляшню ў краску (Грушаўка, Нар.). КЛЯШЧОТКА ж. льнамялка. Мялі лён на кляшчотку (Барталамееўка, Ветк.); Лён у кляшчотцы мнуць (Літвінавічы, Карм.). КНАЦАЦЬ незак. бегаць (за дзяўчатамі). О, ён ужэ за дзеўкамі кнацая (Грушаўка, Нар.). КНЕГІНЬКА ж., памянш. да кнегіня. От кнегінькі, паселі да зубы скаляць (Бярэзнікі, Жытк.). КНЕГІНЯ ж. дзяўчына (дарослая). Во якая кнегіня вурасла (Махнавічы, Маз.). Параўн. кнегінька. КНЕЖОК м., памянш. да князь. На веселлі було тры кнежкі (Махнавічы, Маз.). КНІГА ж., заал. кнігаўка. Кнігі раней за ўсё птаства з вураю прылетаюць (Углы, Нар.); Прыляцелі кнігі, будзе цёпла (Холмеч, Рэч.+Дуброва, Акц.). КНУР м. кныр. У калхозі пародзісты кнур (Багданавічы, Карм.); У нас у дзярэўні і кнура няма (Забалацце, Раг.); А наш кабан шчэ кнурам расце (Патапаўка, Б.-Каш.+Бабовічы, Гом.; Грушаўка, Добр.; Залессе, Чач.; Неглюбка, Ветк.). Параўн. кнырчук, крынчук.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 146 ▶