Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
ДУБО'ВІК м. плытагон. Дубовіку болей усіх плацілі (Кароткавічы, Жлоб.). ДУ'БРАУКА (дуброўка) ж., бит. зуброўка (расліна). Ета трава такая лячэбная дубраўка, ат жывата (Гармавічы, Жлоб.); Дубрбука ў алешніку расце: верх яе не ўпатрабляюдь (Баравікі, Светл.). ДУБЯ'НКА ж. посуд (з дубу для мёду). Іванаву Лубянку прынёс, a яны сцягнулі (Насовічы, Добр.). ДУГА' ж., толькі адз. 1. вясёлка. Глядзі, дуга воду набірае (Буйнавічы, Маз.); 2. каромысла. Дуга плоскай робіцца, каб не муліла плячо (Любань, Б.-Каш.). ДУ'ЖА прысл. вельмі. Дужа многа бульбы сёлета (Неглюбка, Ветк.). ДУКАВА'ЦЬ незак. вучыць. Цябе яшчэ дукаваць ды дукаваць трэба (Кабанаўка, Жлоб.). ДУЛА'ТЫ прым. аброслы. Наша адна курыца дулатая, як у штанах (Бабовічы, Гом.). ДУ'ЛЬКА ж. кудзеля. Спрала дзве дулькі (Пагоннае, Хойн.). ДУ'ЛЯ ж. 1. гатунак (груш). У Міколы дулі па кулаку растуць (Неглюбка, Ветк); 2. жарт, кукіш. Дай ты яму дулю пад нос i не разгаварывай (Ніўкі, Добр.), ДУ'НУЦЬ зак., перан. уцекці. Хлопцы цашы як дунулі, што з сабакамі не дагоніш (Быч, Карм.). ДУПЛАНА'ЦІК м., тое, што дубельт. Чалавек з Светлагорска прыяжджаў з ружжом, пытаў дупланацікаў (BapaBini, Светл.). » ДУПЛЯ'ВЫ прым. дуплаваты. Уся бручка еты год дуплявая (Бабовічы, Светл.). Параўн. дупляны. дупляты, дупляняты. ДУПЛЯ'К м. (дуплянка ж), вулей (з дупла). Дуплякбу дваццаць у дзеда было; за тысячу прадалі (Насовічы, Добр.); Дуплянак зараз менш ранейшига, ды i ў тых йчол няма (ГІіркі, Браг.). ДУПЛЯ'НЬІ (дупляты, дупляняты) прым., тое, што дуплявы. Картошка i бруква бывае дупляная (Холмеч, Рэч.); Рэдзькі не паясі, бо ўся дуплята (Сямёнаўка, Рэч.); Багата дуплянятай бручкі ў брыгадзе (Неглюбка, Ветк.). ДУРУКАВА'ТЫ прым. наравісты, Калі конь дурукаваты, дак i людзей убівае i воз абарачвае (Ручаёўка, Лоеўск.). ДУРМА'Н м., толькі адз. піжма. Ета ў нас піжму дурманам дразняць (Холмеч, Рэч.). 17 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дуббвіку, дубраука, дубрбўка, дубянка, дулаты, дулька, дуля, дунуць, дупляньі, дўбельт, дўбраўка, дўжа, дўлькі, дўлю, дўлі, кбў, ранейшйга
17 👁
 ◀  / 106  ▶