Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1975). Частка 1

 ◀  / 106  ▶ 
ДРУ'ЦА ж., толькі адз. каша (з ячменю). Толькі друцы не вары (Барталамееўка, Ветк.). ДРУ'ЧКА ж., тое, што друк у 1 знач. Донечка, пайдзі назбірай дручкоў (Піркі, Браг.). Параўн. дрын. ДРУЧО'К м. планка (у драбінах калёс). Надзень дручок на баляскі (Неглюбка, Ветк.). ДРЫВЯ'НЫ прым. драўляны. Дрывяны i баравы мох ідзе на пастройку (Гармавічы, Жлоб.). ДРЫВЯ'ТНЯ ж., тое, што дравотнік. Сабраліся paніцой ля дрывятні i дагаварыліся (Забалоцце, Раг.). ДРЫТАЦЬ незак. крычаць. Чаго ты ўчора на ўсю вуліцу дрыгаў? (Ветлін, Раг,). ДРЫЖАЯ' ж., толькі адз., тое, што драглі. Я наварыла дрыжаі з кураціны (Хвойнае, Хойн.). ДРЬГЗІНА ж., толькі адз. хлусня, плётка. Плёў, плёў нейкую дрызіну (Амелька, Раг.). ДРЫЛЕУКА ж., толькі адз. тралёўка. На дрылёўцы трактарыст многа не палучыць (Халочча, Чач.). ДРЬІ'ЛІК м. спадніца (льняная). Ты сення ў дрылік прынарадзілася (B. Стралкі, Раг.). ДРЫМО'ТНІК м., толькі адз. трава (лекавая). Ты што дрымотніку напіўся (Падварак, Лельч.). ДРЫН м., тое, што друк у 1 знач. Біры дрын i бі так прама (Ветлін» Раг.). Параўн. дручка. ДРЬГПАЦЬ незак. плесціся, ісці. Дрыпае ўжэ, нада яна тут (Насовічы, Добр.). ДРЯБІ'НА ж., тое, што драбі'на I. Здзелай дрябшу новую, дымаход пачыніць трэба (Неглюбка, Ветк.). ДУБ ж. 1, тое, што даўбанка. Дуб — лодка здаровая, сядзіш i не шатается (Ручаёўкаў Лоеўск.); 2. задняя частка лодкі. Дуб i е дуб, ето што ў лодцы ззаду (Ручаёўка, Лоеўск.). ДУБАВА'ХА ж. круг (на вадзе). Глянь, якая дубаваха — на ўсю рэчку (Брагін). ДУБАВГК м. грыб. Дубавгк такі цёмны цветам, цвёрды i без ножкі (Даманавічы,.Калінк.). ДУБА'СІШЧА н. лес (дубовы). У дубасішчы паддубовікаў шмат (Піркі, Браг.). ДУ'БЕЛЬТ заал., м. дупель. Дубельты тут такуюць (Каранёўка, Гом.). Параўн. дупланацік. ДУБЕ'ЦЬ незак. мёрзнуць. Так сённі холадна, што пальцы дубеюць (Пясчанікі, Жытк.). ДУБНІ'К м. дубняк. Раньшай дубніку было багата (Быч, Карм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

друца, дрывятня, дрьілік, дрябіна, дрўцы, дрўчка, дубасішча, дубець, дубнікў
15 👁
 ◀  / 106  ▶