Старонка 98
◀ / 106 ▶
ДРУЦА ж., толькі адз. каша (з ячменю). Толькі друцы не вары (Барталамееўка, Ветк.). ДРУЧКА ж., тое, што друк у 1 знач. Донечка, пайдзі назбірай дручкоў (Піркі, Браг.). Параўн. дрын. ДРУЧОК м. планка (у драбінах калёс). Надзень дручок на баляскі (Неглюбка, Ветк.). ДРЫВЯНЫ прым. драўляны. Дрывяны і баравы мох ідзе на пастройку (Гармавічы, Жлоб.). ДРЫВЯТНЯ ж., тое, што дравотнік. Сабраліся раніцой ля дрывятні і дагаварыліся (Забалоцце, Раг.). ДРЫГАЦЬ незак. крычаць. Чаго ты ўчора на ўсю вуліцу дрыгаў? (Ветлін, Раг.). ДРЫЖАЯ ж., толькі адз., тое, што драглі. Я наварыла дрыжаі з кураціны (Хвойнае, Хойн.). ДРЫЗІНА ж., толькі адз. хлусня, плётка. Плёў, плёў нейкую дрызіну (Амелька, Раг.). ДРЫЛЁЎКА ж., толькі адз. тралёўка. На дрылёўцы трактарыст многа не палучыць (Халоччa, Чач.). ДРЫЛІК м. спадніца (льняная). Ты сення ў дрылік прынарадзілася (В. Стралкі, Раг.). ДРЫМОТНІК м., толькі адз. трава (лекавая). Ты што дрымотніку напіўся (Падварак, Лельч.). ДРЫН м., тое, што друк у 1 знач. Біры дрын і бі так прама (Ветлін, Раг.). Параўн. дручка. ДРЫПАЦЬ незак. плесціся, ісці. Дрыпае ўжэ, нада яна тут (Насовічы, Добр.). ДРЯБІНА ж., тое, што драбіна I. Здзелай дрябіну новую, дымаход пачыніць трэба (Неглюбка, Ветк.). ДУБ ж. 1, тое, што даўбанка. Дуб — лодка здаровая, сядзіш і не шатаешся (Ручаёўка, Лоеўск.); 2. задняя частка лодкі. Дуб і е дуб, ето што ў лодцы ззаду (Ручаёўка, Лоеўск.). ДУБАВАХА ж. круг (на вадзе). Глянь, якая дубаваха — на ўсю рэчку (Брагін). ДУБАВІК м. грыб. Дубавік такі цёмны цветам, цвёрды і без ножкі (Даманавічы, Калінк.). ДУБАСІШЧА н. лес (дубовы). У дубасішчы паддубовікаў шмат (Піркі, Браг.). ДУБЕЛЬТ заал., м. дупель. Дубельты тут такуюць (Каранёўка, Гом.). Параўн. дупланацік. ДУБЕЦЬ незак. мёрзнуць. Так сённі холадна, што пальцы дубеюць (Пясчанікі, Жытк.). ДУБНІК м. дубняк. Раньшай дубніку было багата (Быч, Карм.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 106 ▶